Іван Канстанцінавіч Слесараў
Іван Канстанцінавіч Сле́сараў[1] (руск.: Иван Константинович Слесарев; 30 лістапада 1926 — 1 красавіка 1998) — вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, доктар біялагічных навук (1972), прафесар (1977). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Ілек Ілекскага павета Уральскай губерні Казакскай АССР (сучаснае сяло, адміністрацыйны цэнтр Ілекскага раёна Арэнбургскай вобласці Расіі). Скончыў 7 класаў школы і ў 1942 годзе паступіў вучыцца ў Ілекскі заатэхнічны тэхнікум[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З лістапада 1943 года па май 1944 года праходзіў ваенную падрыхтоўку, скончыў школу снайпераў у Бузулуку і праходзіў службу ў складзе 417-й стралковай Чырванасцяжнай Сівашскай дывізіі 1-а Прыбалтыйскага фронту[2]. Удзельнік вызвалення Прыбалтыкі і Беларусі. У 1947 годзе скончыў Ілекскі заатэхнічны тэхнікум, у 1952 годзе — Арэнбургскі сельскагаспадарчы інстытут (сучасны Арэнбургскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт). У 1956 годзе скончыў аспірантуру і ў 1956—1961 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам на Аграбіялагічнай станцыі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. З 1961 года І. К Слесараў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па па бялковым кармленні сельскагаспадарчай жывёлы з выкарыстаннем сінтэтычных азоцістых рэчываў, арганічных кіслот, смакавых дабавак хімічнага і мікрабіялагічнага сінтэзу. Аўтар больш за 160 навуковых прац[2]. Адзін з аўтараў патэнта «Кормовая добавка для животных»[3]. Пад кіраўніцтвам І. К. Слесарава абаронены 34 кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый[2]. Сярод апублікаваных прац:
УзнагародыУзнагароджаны шэрагам медалёў за баявыя і працоўныя заслугі, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, НДІ жывёлагадоўлі, Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia