Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі — установа ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснаваны ў 1949 як Інстытут жывёлагадоўлі АН БССР. У 1957—1961 — у складзе АСГН БССР, у 1992—2002 — у складзе Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. З 2002 — Інстытут жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі. У 2006 пераўтвораны ў Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі.[1]
Дзейнасць
Асноўная мэта дзейнасці цэнтра — канцэнтрацыя навуковага патэнцыялу краіны для павышэння эфектыўнасці жывёлагадоўлі шляхам комплекснага правядзення навуковых даследаванняў і ўкаранення навуковых распрацовак у вытворчасць, аўтарскага іх суправаджэння, а таксама павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў жывёлагадоўлі праз курсы, семінары, канферэнцыі, аспірантуру і дактарантуру.
Структура
Лабараторыі
Лабараторыя развядзення і селекцыі малочнай жывёлы
Лабараторыя развядзення і селекцыі свіней
Лабараторыя гібрыдызацыі ў свінагадоўлі
Лабараторыя ўзнаўлення, трансплантацыі эмбрыёнаў і трансгенезу жывёл
Лабараторыя малекулярнай біятэхналогіі і ДНК-тэставання
Лабараторыя распрацоўкі інтэнсіўных тэхналогій вытворчасці малака і ялавічыны
Лабараторыя кармлення малочнай жывёлы
Лабараторыя кармлення і фізіялогіі харчавання буйной рагатай жывёлы
Лабараторыя вытворчасці свініны і зоагігіены
Лабараторыя інфармацыйна-тэхналагічных аўтаматызаваных сістэм у племянной жывёлагадоўлі
Лабараторыя конегадоўлі, зверагадоўлі і дробнай жывёлагадоўлі
Лабараторыя тэхналогіі кормавытворчасці і біяхімічных аналізаў
Лабараторыя кармлення свіней
Лабараторыя тэхналагічнага праектавання
Доследна-эксперыментальная навукова-вытворчая лабараторыя кармавых дабавак і біяпрадуктаў
Іван Паўлавіч Шэйко — у 1990—1995 намеснік дырэктара па навуковай працы, у 1996—2006 — дырэктар БелНДІ жывёлагадоўлі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, Інстытута жывёлагадоўлі НАН Беларусі, з 2006 — першы намеснік генеральнага дырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі»
Мікалай Андрэевіч Папкоў — генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі ў 2006—2021[2]