Іван Клімавіч Германовіч

Іван Клімавіч Германовіч
Дата нараджэння 28 лютага 1928(1928-02-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 2001(2001-03-21) (73 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, linguistics teacher
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1963)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Іван Клімавіч Германовіч (28 лютага 1928, в. Садавічы, Капыльскі раён — 21 сакавіка 2001) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1963).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Садавічы Капыльскага раёна. Скончыў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча ў 1948 годзе, у 1952 годзе Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».

У 1953—1959 гадах працаваў выкладчыкам кафедры рускай мовы ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце, у 1959—1964 гадах у Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР, у 1964—1994 гадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Займаўся гісторыяй беларускай мовы, беларускай літаратурнай мовай, праблемамі лексікалогіі, лексікаграфіі, сучаснай рускай мовай.

Узнагароды

Літаратура

  • Нормализация лексики белорусского литературного языка в 20—30-х годах XX в. : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / И. К. Германович. — Минск, 1963.
  • Германович Иван Климович / Л. В. Дятко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2016. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 1. — С. 240.
  • Германовіч Іван Клімавіч // Хто ёсць хто ў сучаснай беларускай лінгвістыцы. — Мінск, 1997. — С. 26.
  • Германовіч Іван Клімавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 251.
  • Даследаванне беларускай літаратурнай мовы 1920―30-х гг. у Беларусі ў савецкі час / С. М. Запрудскі // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — 2016. ― № 3. ― С. 31―40. ― Са зместу: Працы І. К. Германовіча па беларускай літаратурнай мове 1920—30-х гг. — С. 33—34.
  • Запрудскі С. Даследчык літаратурнай мовы і летапісец беларускага мовазнаўства. Да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Германовіча // Роднае слова. 2018. № 2. С. 31-33.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya