МовазнаўстваМовазнаўства або Лінгвістыка (фр.: linguistique ад лац.: lingua мова) — навука аб будове, функцыянаванні і развіцці моваў свету Гэта навука аб натуральнай чалавечай мове наогул і аб усіх мовах свету як індывідуальных яе прадстаўніках. У шырокім сэнсе слова, лінгвістыка падзяляецца на навуковую і практычную. Часцей за ўсё пад лінгвістыкай маецца на ўвазе менавіта навуковая лінгвістыка. З'яўляецца часткай семіётыкі як навукі аб знаках. Лінгвістыкай прафесійна займаюцца навукоўцы — лінгвісты. Паводле метадаў, спосабаў і мэтаў даследавання падзяляецца на агульнае і прыватныя (што займаюцца канкрэтнымі мовамі), тэарэтычнае і прыкладное . Прадмет лінгвістыкіЛінгвістыка вывучае не толькі існуючыя (якія існавалі або магчымыя ў будучыні) мовы, але і чалавечую мову наогул. Мова не дадзена лінгвісту ў прамым назіранні; толькі тыя факты маўлення, што непасрэдна назіраюцца , ці моўныя з'явы, то бок маўленчыя акты носьбітаў жывой мовы разам з іх вынікамі (тэкстамі) або моўны матэрыял (абмежаваная колькасць пісьмовых тэкстаў на мёртвай мове, якой ужо ніхто не карыстаецца ў якасці асноўнага сродку зносін). Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia