Іван Кузьміч Казлоў
Іва́н Кузьмі́ч Казло́ў (5 снежня 1910, в. Краснае Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці — 12 кастрычніка 1969) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяСкончыў Камвуз імя Леніна (1933), рабфак БДУ (1935), ВПШ пры ЦК УКП(б) (1948). Член КПСС з 1931 года. У 1929—1930 гадах справавод нарсуда Плешчаніцкага раёна. У 1930 г. кіраўнік спраў Плешчаніцкага РК КП(б)Б. З 1931 года намеснік загадчыка аддзела масавай работы рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1932—1934 гадах сакратар Глускага РК ЛКСМБ, У 1934—1936 гадах інспектар Наркамасветы Беларусі. З лютага 1936 года загадчык аддзела палітвучобы Сталінскага РК ЛКСМБ (г. Мінск). У 1937—1939 гадах інспектар па ўліку і планаванні Інстытута фізкультуры г. Мінска. У 1939—1940 гадах інструктар аргінструктарскага аддзела, намеснік загадчыка, загадчык аддзела прапаганды и агітацыі Кагановіцкага РК КП(б)Б г. Мінска. З сакавіка 1940 года інструктар аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б. У лістападзе 1941 года накіраваны ў Омскую вобласць, дзе займаў пасаду начальніка палітаддзела Круцінскай МТС, а затым намесніка начальніка палітсектара Омскай вобласці. У 1943—1945 гадах загадчык сектара друку аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б; у 1945—1948 гадах лектар ЦК КП(б)Б; у 1948—1950 гадах загадчык сектара агітацыйна-масавай і культурна-асветнай работы аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б; у 1950—1951 гадах намеснік начальніка палітсектара Міністэрства сельскай гаспадаркі і нарыхтовак. З 1951 года займаў пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі БССР; у 1953 годзе начальнік Галоўнага ўпраўлення радыёінфармацыі Міністэрства культуры БССР; са снежня 1953 года першы сакратар Мсціслаўскага РК КПБ; у 1956—1958 гадах намеснік загадчыка аддзела партыйных органаў ЦК КПБ. З чэрвеня 1958 года старшыня прэзідыума Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі. З сакавіка 1961 года — кіраўнік спраў Савета Міністраў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1969). Член Рэвізійнай камісіі КПБ. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia