Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе пад назвай Міністэрства земляробства БССР на базе Народнага камісарыята земляробства БССР[1]. ГісторыяУ 1947 годзе Міністэрства земляробства, Міністэрства тэхнічных культур і Міністэрства жывёлагадоўлі былі аб'яднаны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[2]. У 1953 годзе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства саўгасаў, Міністэрства меліярацыі, Міністэрства лясной гаспадаркі, упраўленняе сельскім і калгасным будаўніцтвам пры Савеце Міністраў БССР і ўпраўленне па справах калгасаў пры Савеце Міністраў БССР аб’яднаны ў адно Міністэрства сельскай гаспадаркі і нарыхтовак БССР[3]. З 1954 года міністэрства атрымала новую назву — Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. У 1965 годзе на базе Міністэрства вытворчасці і нарыхтовак сельгаспрадуктаў БССР і Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР створана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР[4]. У 1985 годзе Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР спыніла сваю дзейнасць[5]; на базе Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства пладовагароднінай гаспадаркі, Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці, Міністэрства харчовай прамысловасці, Міністэрства сельскага будаўніцтва, Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным абслугоўванні быў утвораны Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР[6]. У 1990 г. кіруючым органам сістэмы аграпрамысловага комплексу стаў Дзяржаўны камітэт БССР па сельскай гаспадарцы і харчаванні, які ў 1991 годзе быў пераўтвораны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР[7], а з жніўня 1991 г. — Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Структура на 1974 год
Міністры
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia