Іван Мікалаевіч Сяржанін
Іван Мікалаевіч Сяржа́нін[2][3] (14 кастрычніка 1898, Любань — 2 лютага 1973) — беларускі заолаг. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1959), доктар біялагічных навук (1957), прафесар (1958). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). Біяграфія![]() Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1926). Працаваў настаўнікам у вёсцы Арлёва Любанскага раёна і ў Любані[4]. У 1938—1941 гадах навуковы супрацоўнік, у 1944—1958 гадах старшы навуковы супрацоўнік і загадчык аддзела Інстытута біялогіі АН БССР. У 1958—1971 гадах загадчык Аддзелам заалогіі і паразіталогіі АН БССР, адначасова ў 1944—1970 гадах дацэнт, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьПрацы па фаўністыцы, зоагеаграфіі і экалогіі, гаспадарчым значэнні каштоўных відаў млекакормячых. Даследаваў жывёльны свет запаведных тэрыторый Беларусі, правёў аналіз гістарычных змен і працэсаў фарміравання тэрыяфаўны, распрацаваў схему зоагеаграфічнага раянавання Беларусі і мерапрыемствы па ахове і аднаўленню колькасці баброў. На падставе дадзеных аб распаўсюджванні і адноснай колькасці наземных пазваночных вылучыў прыродныя вобласці і раёны ў Беларусі, цікавыя для планавання футравых нарыхтовак. Аўтар каля 60 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Навуковыя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia