Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі

Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
Выява лагатыпа
URL unicat.nlb.by (бел.)
Тып сайта электронны бібліятэчны каталог
Мова(-ы) беларуская[1] і руская
Уладальнік Нацыянальная бібліятэка Беларусі[1]
Пачатак працы 2015[1]

Зборны электронны каталог бібліятэк Беларусі (ЗЭК) — нацыянальны інфармацыйны рэсурс Беларусі, асноўны масіў якога фарміруецца найбуйнейшымі рэспубліканскімі бібліятэкамі: Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я.Коласа НАН Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай, Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь[2].

У ЗЭК прадстаўлены бібліяграфічныя запісы на кнігі (уключаючы рэдкія і старадрукаваныя), дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, выяўленчыя дакументы, картаграфічныя матэрыялы, нотныя дакументы, дакументы па стандартызацыі, аўдыё- і відэадакументы, перыядычныя выданні[2].

Усе карыстальнікі незалежна ад іх месцазнаходжання атрымліваюць свабодны доступ у рэжыме рэальнага часу да бібліяграфічнай інфармацыі пра фонды бібліятэк. У інфармацыі пра знойдзены дакумент утрымліваюцца звесткі пра месца і шыфрах яго захоўвання, а таксама пра магчымасць дыстанцыйнага заказу дакументаў з фондаў. Сэрвіс заказу даступны толькі для карыстальнікаў той бібліятэкі, зарэгістраванымі чытачамі якой яны з’яўляюцца і ў якой знаходзіцца патрэбны дакумент[2].

Для інфармавання пра склад фондаў бібліятэк рэгіёнаў рэспублікі функцыянуюць рэгіянальныя зборныя электронныя каталогі[2].

Пошукавая сістэма распрацавана Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі НАН Беларусі[2].

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya