Іван Міхайлавіч Паўловіч
Іван Міхайлавіч Паўловіч (7 сакавіка 1896, в. Старое Сяло, Мсціслаўскі раён — 19 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяУ арміі з 1915 г., у Чырвонай Арміі з 1919 г.. Удзельнік Грамадзянскай вайны, потым у пагранічных войсках на Далёкім Усходзе. Скончыў Вышэйшую паграншколу НКУС у 1928 г., Школу ўдасканалення камсаставу НКУС у 1938 г.. З 1943 г. на Цэнтральным, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Удзельнік Курскай бітвы. Намеснік камандзіра стралковай дывізіі палкоўнік Паўловіч Іван Міхайлавіч вызначыўся пры вызваленні Беларусі. 24.06.1944 г. падняў батальён на прарыў варожай абароны на рацэ Друць каля горада Рагачоў і захапіў траншэі праціўніка, 29.06.1944 г. арганізаваў фарсіраванне ракі Бярэзіна, у ліку першых уварваўся ў Бабруйск; 19.07.1944 г. на паўднёвазаходнім напрамку ад Брэста ўзначаліў полк, які адбіў атаку 60 варожых танкаў. Загінуў у гэтым баі. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР Указам ад 6 красавіка 1945 г. пасмяротна прысвоіў Паўловічу Івану Міхайлавічу званне Героя Савецкага Саюза. ПамяцьУ гонар І. М. Паўловіча названы вуліцы ў гарадах Мсціслаў і Хабараўск. ЗноскіЛітаратура
СпасылкіІван Міхайлавіч Паўловіч на сайце «Героі краіны» (Праверана 23 красавіка 2010) |
Portal di Ensiklopedia Dunia