Іван Міхайлавіч Пратасеня
Іван Міхайлавіч Пратасе́ня (1 лютага 1931, в. Старцавічы (цяпер в. Знамя), Слуцкі раён — 22 сакавіка 2022, Мінск) — беларускі мастак–графік і акварэліст. БіяграфіяУ 1957 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, вучыўся ў Л. Лейтмана і Я. Харытоненкі. У 1965 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут. 3 1958 года працаваў мастаком у Дзяржаўным камітэце па тэлебачанні і радыёвяшчанні, мастацкім рэдактарам выдавецтва «Ураджай», у 1972—1984 гг. — мастацкім рэдактарам выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», у 1985—2000 гадах мастацкім рэдактарам у часопісе «Работніца і сялянка»[2] (цяпер «Алеся»). Член Беларускага саюза мастакоў з 1973 года. ТворчасцьЗ 1964 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках. Працаваў у акварэлі і кніжнай графіцы, займаўся мастацкім аздабленнем часопісаў. Значная частка станковых твораў прысвечаная выдатным асобам беларускай гісторыі, у т.л. пісьменнікам, беларускім помнікам архітэктуры, гістарычнай тэматыцы. Аўтар акварэльных пейзажаў, у т.л краявідаў Случчыны. Творы вылучаюцца дакладнасцю малюнка, тонкім пачуццём колеру, змястоўнай і эмацыйнай напоўненасцю. Аўтар пейзажаў «Лагойшчына» (1969), «Навальніца над Нараччу» (1972), «Стары Браслаў» (1976), «Восень у Вязынцы» (1980), «Вечны кліч. Адвечнае» (1982), «Вячэрні звон» (1998) і інш. Сярод тэматычных карцін: «Мелодыя роднага края» (1969), «Случчына мая, мае бацькі» (1971), «Маці. Прысвячаецца Н. Ф. Купрыянавай і яе сынам» (1975), «Вяселле ў Падгор’і» (1978), «Набат 1863 г. К. Каліноўскі і Марыся» (1989), «Трывожныя сны ветэрана» (1995); трыпціх «Балада» (памяці А. Міцкевіча; 1998); партрэтаў П. Броўкі і «Думы Цёткі (Алаіза Пашкевіч)» (1976), «Кірыла Тураўскі» (1979), «Развітанне ў Ляўках Я. Коласа і Я. Купалы» (1982), «Кветкі Радзімы. Францыск Скарына» (1988), «Асветніца Ефрасіння Полацкая» (1990), «Партрэт бацькі» (1999)[2]. Аўтар серый помнікаў старажытнай архітэктуры Беларусі (1979—1981), «Акорды роднай мелодыі» (2000), малюнкаў[2]. Творы І. Пратасені ўключаныя ў альбом «Слуцкая палітра»[3] (2010). У снежня 2010 года перадаў у дар Дзяржаўнаму музею гісторыі беларускай літаратуры шэраг сваіх графічных твораў. ПрызнаннеУзнагароджаны Дыпломам імя Францыска Скарыны (1984). Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia