Іван Паўлавіч Лазоўскі
Іван Паўлавіч Лазоўскі (нар. 11 лістапада 1942, Ляўкі, Старадарожскі раён) — настаўнік фізікі, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання фізіцы. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь (1999)[2]. БіяграфіяНарадзіўся ў рабоча-сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымліваў ў Ляўкоўскай, Прускай, а потым у Шчыткавіцкай школах. Пасля заканчэння апошняй у 1962 годзе стаў працаваць у ёй лабарантам фізікі, акрамя гэтага вёў справаводства і быў бібліятэкарам[2]. З-за недахопу настаўнікаў здольнаму юнаку запрапанавалі вучыцца ў педінстытуце ў Мінску. Ён абраў факультэт фізікі. Вучоба расцягнулася з 1963 па 1970 год, бо Івану Лазоўскаму давялося адслужыць у арміі, а адтэрміноўкі тады не давалі[2]. Адразу пасля заканчэння інстытута І. Лазоўскага размеркавалі ў сярэднюю школу № 10 горада Слуцка, дзе ў той час працаваў дырэктарам Герой Сацыялістычнай Працы Сяргей Фёдаравіч Рубанаў[2]. На працягу 38 гадоў Іван Паўлавіч кіраваў тэхнічнымі гурткамі ў школе і на станцыі юных тэхнікаў. Працы яго вучняў дэманстраваліся штогод на гарадскіх і рэспубліканскіх выстаўках[2]. Настаўнік шмат увагі надаваў і надае адораным дзецям. Некалькі гадоў запар працаваў у летняй Рэспубліканскай школе настаўнікаў і навучэнцаў для адораных дзяцей у г. п. Лужасне Віцебскай вобласці. Падрыхтаваў мноства пераможцаў гарадскіх, раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па фізіцы і астраноміі[2]. У 1997 годзе Іван Паўлавіч быў абраны дэлегатам I з’езду настаўнікаў Рэспублікі Беларусь. У гэтым жа годзе ім у суаўтарстве з А. Ф. Савянком было выдадзена дапаможнік для абітурыентаў, настаўнікаў фізікі і навучэнцаў старэйшых класаў «Фізіка ў задачах», у 2001 годзе ў суаўтарстве з А. Ф. Савянком і С. І. Пугач — дапаможнік для агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій «Тэсты па фізіцы», а ў 2005 г. зноў з А. Ф. Савянком — «Рознаўзроўневыя заданні для самастойных і кантрольных работ» для 7, 8 і 9 класаў. Сям’я
Узнагароды і званні
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia