Шчыткавічы
Шчы́ткавічы[1] (трансліт.: Ščytkavičy, руск.: Щитковичи) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Шчыткавіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 32[2] (33[3]) км на паўночны захад ад горада Старыя Дарогі, за 106[2] км ад Мінска, каля аўтамабільнай дарогі Р91[4], за 32[2] (33[3]) км ад чыгуначнай станцыі Старыя Дарогі. ГісторыяВядомы з XVI стагоддзя як цэнтр маёнтка ў Слуцкім княстве, з 1588 года ў Менскім павеце. Уласнасць Радзівілаў, у 1695—1744 гадах нямецкіх прынцэс Нойбургскіх, зноў Радзівілаў, з 1832 года — Вітгенштэйнаў. У 1791—1793 гадах Шчыткавічы ў Случарэцкім павеце Навагрудскага ваяводства, з 1793 года у Расійскай імперыі, цэнтр маёнтка ў Ігуменскім павеце, з 1846 года ў дзяржаўнай уласнасці. У 1897 годзе ў Шчыткавічах дзейнічалі хлебазапасны магазін, карчма, царква. З 20 жніўня 1924 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета ў Старадарожскім, з 12 лютага 1935 года да 5 красавіка 1938 года ў Грэскім, з 25 снежня 1962 года да 30 ліпеня 1966 года ў Слуцкім раёнах. Насельніцтва
Памятныя мясціны
Раней у вёсцы змяшчалася Царква Святых Космы і Даміяна XIX стагоддзя, страчаная ў XX стагоддзі[7].
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia