Іван Платонавіч Крэнь
Іван Платонавіч Крэнь (30 лістапада 1936, Ярашова, цяпер в. Кузявічы, Баранавіцкі раён — 4 мая 2014, Гродна) — беларускі гісторык. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’я ў Баранавіцкім раёне. Скончыў гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскі педагагічны інстытут (1959) па спецыяльнасці «Гісторыя, руская мова і літаратура». У 1959—1967 гадах працаваў настаўнікам. З 1967 года ў Гродзенскім педагагічным інстытуце (з 1978 універсітэце) — старшы выкладчык, дацэнт, з 1990 года загадчык кафедры гісторыі Беларусі, з 1995 года дэкан факультэта гісторыі і культуры. Скончыў аспірантуру кафедры гісторыі СССР БДУ. Кандыдат гістарычных навук (1981), абараніў дысертацыю на тэму «Барацьба прафсаюзаў Беларусі за развіццё хімічнай прамысловасці ў рэспубліцы ў 1959—1965 гадах». Званне прафесара нададзена ў 1991 годзе. Ганаровы работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2000). Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (2004). Кірункі навуковай дзейнасці: дзейнасць грамадскіх арганізацый (прафсаюзаў і інш.), гісторыя населеных пунктаў Гродзеншчыны, гістарычнае краязнаўства. Даследаваў навукова-метадычнае забеспячэнне курсаў гісторыі Беларусі і дапаможных гістарычных дысцыплін. Аўтар больш за 320 навуковых прац, у тым ліку 5 падручнікаў для студэнтаў па гісторыі Беларусі і Расіі, 2 дапаможнікаў для сярэдніх школ. Аўтар даследчых прац: «Гродна. Гісторыка-эканамічны нарыс» (у суаўтарстве), «Гродна. Энцыклапедычны даведнік» (у суаўтарстве), «Шчучын. Гісторыка-эканамічны нарыс», «Іўе. Гісторыка-эканамічны нарыс», «Нарысы гісторыі Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі», «Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941—1945», «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Гістарычны нарыс» і іншых. Памёр 4 мая 2014 года. Пахаваны 6 мая 2014 года ў Гродне. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia