Іван Пятровіч Катлярэўскі
Іван Пятровіч Катлярэўскі (укр.: Іван Петрович Котляревський; 29 жніўня (9 верасня) 1769, Палтава — 29 кастрычніка (10 лістапада) 1838, Палтава) — вялікі ўкраінскі пісьменнік, паэт і драматург, заснавальнік сучаснай украінскай літаратуры, грамадскі дзеяч. Падтрымліваў сувязі з дзекабрыстамі. Яго паэма «Энеіда» (1798) стала першым ва ўкраінскай літаратуры творам, напісаным народнай мовай. Жыццё і творчасцьНарадзіўся 9 верасня 1769 года у Палтаве ў сям’і канцылярыста гарадскога магістрата. У 1789 Катлярэўскі ўнесены ў спіс дваран. Іван вучыўся ў Екацярынаслаўскай духоўнай семінарыі Палтавы, служыў у Наварасійскай канцылярыі, настаўнічаў у памешчыцкіх сем’ях Залатоношскага павета; вывучаў фальклор і звычаі народа. На працягу 1796—1808 гадах знаходзіўся на ваеннай службе, у 1806—1812 гадах удзельнічаў у руска-турэцкай вайне. Катлярэўскі таксама пэўны час служыў у Лідзе[3], дзе ў гонар яго была названая вуліца. У 1808 годзе выйшаў у адстаўку з ордэнам Святой Ганны 4-й ступені. У Пецярбургу намаганнямі калежскага асесара М. Парпуры ў 1798 г. выходзіць у першых трох частках «Енеида на Маларасійскай языкъ перелициованная І. Котляревскимъ»[4]. ![]() У 1812 годзе, падчас паходу Напалеона I Банапарта на Расію Катлярэўскі з дазволу Маларасійскага генерал-губернатара Якава Лабанава-Растоўскага сфармаваў ў мястэчку Гарошыны Харольскага павета 5-ы ўкраінскі казацкі полк, за што атрымаў ваенны чын маёра. Памёр і пахаваны ў Палтаве. На беларускую мову «Энеіда» Катлярэўскага была перакладзена А. Куляшовым. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia