Іван Пятровіч Чарнікевіч
Іван Пятровіч Чарнікевіч (нар. 18 жніўня 1946, в. Валосаўка, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі біяхімік. Доктар хімічных навук (1996), кандыдат біялагічных навук (1978), старшы навуковы супрацоўнік (1983), прафесар. БіяграфіяСкончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы (спецыяьнасць «Біялогія і хімія», 1969). Працаваў у Маскоўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя У. І. Леніна (1969—1971, стажор), Інстытуце біяхіміі НАН Беларусі (1972—1999, вядучы навуковы супрацоўнік, у 1989—1999 — загадчык лабараторыі прыкладной энзімалогіі і біятэхналогіі), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1999, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра агульнай і біяарганічнай хіміі, прафесар). Навуковыя інтарэсы: структурная арганізацыя бялковых малекул; атрыманне прэпаратаў пралангіраванага дзеяння для ферментнай тэрапіі і біяхімічнай дыягностыкі; распрацоўка тэхналогій сінтэза актыўных форм вітамінаў і іх выкарыстанне ў медыцыне. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia