Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі
Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі (ІББАЗ НАНБ) — другая (пасля Інстытута біяарганічнай хіміі) профільная арганізацыя навукі Беларусі ў галіне біяхіміі. Месціцца ў Гродне. ГісторыяДатай заснавання Інстытута лічыцца 1970 год, калі пастановай Прэзідыума АН БССР у Гродне быў створаны Аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР з правамі юрыдычнай асобы. На новаствораны Аддзел, які ўвайшоў у склад Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН БССР, былі ўскладзены наступныя абавязкі:
У 1985 годзе Аддзел быў пераўтвораны ў Інстытут біяхіміі АН БССР[2] (з 1992 — АН Беларусі, з 1997 — НАН Беларусі). Інстытуту былі вызначаны наступныя напрамкі навуковай дзейнасці:
У 1995 Інстытут быў пераведзены ў склад новастворанага Аддзялення медыка-біялагічных навук, дзе прабыў амаль дзесяцігоддзе. Новым этапам развіцця Інстытута можна лічыць 2006—2011 гг. Пастановай Прэзідыўма НАН Беларусі 19.01.2006 № 9 і Бюро Прэзідыўма НАН Беларусі 12.05.2006 № 245 была ўтворана Дзяржаўная ўстанова "Навукова-вытворчы цэнтр «Інстытут фармакалогіі і біяхіміі НАН Беларусі». Установа ўвайшла ў склад Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі і ёй былі вызначаны наступныя напрамкі дзейнасці:
Са стварэннем Навукова-вытворчага цэнтра асноўныя даследаванні перамясціліся ў Мінск; у Гродне застаўся філіял Інстытута. Сталі праяўляцца крызісныя з’явы.[3] 30 снежня 2011 г.[4] Навукова-вытворчы цэнтр быў рэарганізаваны: арганізацыя ліквідавана, прадпрыемства «АКАДЕМФАРМ» увайшло на правах юрыдычнай асобы ў склад Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, астатнія мінскія падраздзяленні Цэнтра — у склад Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. Гродзенскія падраздзяленні былі аб’яднаны ў Гродзенскі філіял Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, які ўвайшоў у склад Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі. У 2012 годзе на базе Гродзенскага філіяла Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі быў адноўлены Інстытут біяхіміі ў якасці самастойнай Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі». У 2013 Інстытут быў вернуты ў склад Аддзялення медыцынскіх навук[5]. Арганізацыі былі вызначаны наступныя напрамкі дзейнасці:
Навукова-практычная значнасць Інстытута
Вядомыя навукоўцы
Дырэктары
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia