Іван Піліпавіч Валошын
Іва́н Пілі́павіч Валошын (11 жніўня (29 ліпеня) 1903, Аўдзііўка, цяпер Данецкая вобласць, Украіна — 18 студзеня 1969, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, вучоны ў галіне энергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1966). БіяграфіяСкончыў Маскоўскі энергетычны інстытут (1930). У 1938—1940 інструктар ЦК КП(б)Б. З 1940 года намеснік старшыні Савета Народных Камісараў БССР, адначасова наркам дзяржаўнага кантролю БССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Беларускім штабе партызанскага руху, намеснік начальніка спецшколы па палітчастцы.. З 1951 года кіраўнік энергасектара, потым Інстытута энергетыкі Акадэміі навук БССР. Навуковыя працы ў галіне энергетыкі, распрацоўкі і ўкаранення паўправадніковых прыбораў. Кандыдат у члены ЦК КПБ (1949—1953). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1947—1950). Бібліяграфія
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia