Данецкая вобласць
Дане́цкая во́бласць (укр.: Донецька область) — вобласць на паўднёвым усходзе Украіны. Абласны цэнтр — горад Данецк. Утворана 2 ліпеня 1932 года. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2007 года — 4 580,6 тыс. чалавек (9,82 % насельніцтва Украіны). Па гэтым паказчыку Данецкая вобласць займае першае месца сярод рэгіёнаў Украіны. ГісторыяВобласць была ўтворана ў 1932 годзе вылучэннем з Харкаўскай вобласці Украінскай ССР. У 1938 годзе са складу вобласці была выдзелена паўночная частка, якая стала Луганскай вобласцю. З 1932 па 1961 гады называлася Сталінскай вобласцю. Геаграфічнае становішчаНа паўднёвым-захадзе і захадзе вобласць мяжуе з Днепрапятроўскай і Запарожскай, на паўночным-захадзе — з Харкаўскай, на паўночным-усходзе — з Луганскай абласцямі Украіны, на паўднёвым-усходзе — з Растоўскай вобласцю Расійскай Федэрацыі, а з поўдня абмываецца Азоўскім морам. Працягласць вобласці з поўначы на поўдзень — 255 км, з захаду на ўсход — 180 км. Агульная даўжыня меж вобласці складае 1 526 км, з іх: сухапутныя — 1 376 км, марскія — 140 км. Самае высокае месца вобласці — курган Магіла-Вострая (331 м); самае нізкае месца (-0,4 м) — узровень вады ў Азоўскім моры. Геаграфічны цэнтр вобласці знаходзіцца ў сяле Пе́скі. КліматКлімат рэзка-кантынентальны з вельмі спякотным засушлівым летам і параўнальна халоднай зімой. Сярэдняя тэмпература ліпеня +21—23 °C, студзеня −5 — −8 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — каля 500 мм. РэльефДля вобласці характэрны раўнінны ландшафт. На паўночным усходзе знаходзіцца Данецкі камлюк вышынёй да 367 м, паверхня якога падзеленая далінамі рэк. На захадзе камлюк пераходзіць у Прыдняпроўскую нізіну, на поўдні — у Прыазоўскую нізіну з асобнымі падвышэннямі. На поўдні — вузкая паласа Прычарнаморскай нізіны, якая ўступамі сыходзіць да Азоўскага мора. Асноўны тып глебаў — чарназёмы. Карысныя выкапніТэрыторыя вобласці багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі, сярод якіх найбольш значным з’яўляецца каменны вугаль. Вобласць мае даволі значныя паклады каменнай солі. Мінеральна-сыравінная база прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і чорнай металургіі прадстаўленая значнымі радовішчамі даламітаў, вапняка, глінаў, мергелю, гіпсу, каалінаў, крэйды, будаўнічых і кварцавых пяскоў, граніту, кварцыту і інш. Таксама ёсць ртуць, мінеральныя фарбы, фасфарыты, асбест, графіт. Знойдзеныя радовішчы нефелінавых сіянітаў, флуярыту, вермікуліту, жалезных рудаў, даўсаніту, калійных соляў. У паўночных раёнах вобласці знаходзіцца Дняпроўска-Данецкая нафтагазаносная вобласць, у паўднёвых, на ўзбярэжжы мора — Прычарнаморска-Крымская нафтагазаносная правінцыя. Эксплуатуюцца крыніцы мінеральных водаў. Водныя аб’ектыПа тэрыторыі Данецкай вобласці цякуць каля 110 рэчак агульнай даўжынёй звыш за 3000 км. Найвялікшая з іх — Северскі Данец. Яе прытокі — Казённы Тарэец, Бахмутка і Лугань. Да басейна Дняпра адносяцца рэкі: Самара і Воўчая; да басейна Азоўскага мора: Кальміўс, Грузкі Яланчык, Крынка. Азёр на тэрыторыі вобласці мала, ёсць невялікія азёры ў абалоне Северскага Данца (Воўчае і іншыя), а таксама Славянскія салёныя азёры. Для паляпшэння водазабеспячэння створаныя 141 вадасховішчы, а таксама канал Северскі Данец — Данбас. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia