Іван Рыгоравіч Рабкавец
Іван Рыгоравіч Рабкавец (нар. 6 ліпеня 1975, Лунінец Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (эканаміст-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання). Працаваў майстрам, старшынёй прафсаюзнага камітэта, начальнікам аўтарамонтных майстэрняў, галоўным інжынерам, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Пінскі аўтобусны парк». З’яўляўся дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1]. У жніўні 2018 года быў прызначаны намеснікам міністра транспарту і камунікацый Беларусі, а ў лістападзе таго жа года стаў старшынёй Пінскага гарвыканкама. Пры гэтым захоўваў паўнамоцтвы дэпутата Палаты прадстаўнікоў да заканчэння тэрміну (лістапад 2019 года). Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia