Іван Сяргеевіч Краўчанка
Іван Сяргеевіч Краўчанка (12 верасня 1902, в. Дзмітраўка, Варонежская вобласць, Расія — 12 чэрвеня 1979) — беларускі гісторык. Акадэмік АН БССР (1969; член-карэспандэнт з 1959), доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1959). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыў Паўночна-Каўказскі Камуністычны ўніверсітэт (1930), Інстытут чырвонай прафесуры (1933), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) (1948). У 1920—1937 і 1941—1946 гадах на партыйнай працы. У 1938—1940 гадах выкладчык, намеснік дэкана, дэкан Мінскага педагагічнага інстытута. У 1940—1941 гадах дырэктар Беластоцкага педінстытута. У 1948—1954 гадах намеснік дырэктара, у 1953—1954 гадах в.а. дырэктара, у 1955—1964 гадах дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР, у 1965—1974 гадах загадчык сектара, у 1974—1979 гадах старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута гісторыі АН БССР[1]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1943), «Знак Пашаны» (1944, 1949), медалямі. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы прысвечаны гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Даследаваў ролю Кампартыі Беларусі па кіраўніцтву барацьбой у тыле ворага. Унёс значны ўклад у напісанне «Гісторыі Беларускай ССР» у 2 тамах (1954—1958, 2-е выд. 1961), «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 тамах (1972—1975), 10-га тома «Гісторыі СССР» у 12 тамах (1966—1980). Адзін з суаўтараў «Гісторыі Мінска» (1957). Аўтар каля 100 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій. Бібліяграфія
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia