Нацыянальная бібліятэка Латвіі
Нацыянальная бібліятэка Латвіі (лат.: Latvijas Nacionālā bibliotēka, скарочана LNB) — найбуйнейшая бібліятэка Латвіі. Нацыянальная бібліятэка з’яўляецца дзяржаўнай установай Латвійскага міністэрства культуры. Бібліятэка адыгрывае важную ролю ў развіцці ў Латвіі інфармацыйнага грамадства, забеспячэння доступу ў Інтэрнэт, у падтрымцы навуковых даследаванняў і бесперапыннай адукацыі. Гісторыя18 лістапада 1918 года Народны Савет Латвіі абвясціў Латвійскую Рэспубліку як незалежную і самастойную дзяржаву[2]. 22 снежня таго ж года У. І. Ульянаў (Ленін) падпісаў дэкрэт аб прызнанні незалежнасці Савецкай Рэспублікі Латвіі. 3 красавіка 1919 года савецкая ўлада заснаала латвійскую цэнтральную бібліятэку на рагу вуліц Калькю і Вальню. Пасля сыхода бальшавікоў, будынак быў вернуты яго ўладальнікам, а бібліятэку перанеслі ў былую рэзідэнцыю віцэ-губернатара Ліфляндскай губерні — на вуліцу вуліцу Яуніела, дом 2. Потым Нацыянальная бібліятэка змяніла шмат будынкаў, пакуль у 2008—2014 гадах на левым беразе Даўгавы, насупраць гістарычнага цэнтра горада, не быў пабудаваны Будынак Латвійскай Нацыянальнай бібліятэкі[3]. Дзейнасць![]() У 1924 годзе Латвія далучылась да Брусэльскай канвенцыі, якая прадугледжвала міжнародны абмен друкаванай прадукцыяй — афіцыйнымі дакументамі, навуковымі і літаратурнымі выданнямі. З 1950 года пры бібліятэцы пачалося выданне «Хронікі часопісных і газетных артыкулаў». У 1968 годзе бібліятэка арганізавала першы семінар для прыбалтыйскіх бібліятэк — латвійскіх, літоўскіх і эстонскіх (LiLaEst). У 1992 годзе ў Латвійскай рэспубліцы быў прыняты закон «Аб Нацыянальнай бібліятэке Латвіі». У 2002 годзе Банк Латвіі выпусціў памятную манету ў адзін лат з выявай новага будынка бібліятэкі. У 2006 годзе была заснавана Нацыянальная лічбавая бібліятэка Латвіі — Letonica. У 2007 годзе бібліятэка была ўключана ў спіс навукова-даследчых інстытутаў Латвіі. Нацыянальная бібліятэка Латвіі прымае ўдзел у міжнародных бібліятэчных арганізацыях — IFLA, CENL, CDNL, CERL, EBILDA, ELAG, LIBER, IAML, IBBY, Bibliotheca Baltica і іншых міжнародных арганізацыях — ЮНЭСКА, ISO, IASA, ICON, IGELU, IPC; выкарыстоўвае кадыфікатары і стандарты ISBN, ISSN i ISMN. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia