Іван Фаміч Вацякоў
Іван Фаміч Вацякоў (24 мая 1914, в. Сатышава, Марыінска-Пасадскі раён, Чувашыя, Расія — 22 лістапада 2002) — інжынер-будаўнік, спецыяліст у галіне асноў і фундаментаў. Доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1989). БіяграфіяСкончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1940; аспірантура, 1961). Працаваў на БАМпраекце Галоўнага ўпраўлення чыгуначных зносін НКУС (з 1940, Ірканская экспедыцыя), Літоўскай чыгунцы (з 1947, галоўны інжынер, начальнік дарпраекта), Балтыйскай чыгунцы (г. Рыга, з 1956), у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1962—2001, факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, кафедра «Будаўнічыя канструкцыі, асновы і фундаменты», у 1975—1986 — загадчык кафедры, 1964—1975 — дэкан факультэта). Навуковыя інтарэсы: механіка грунтоў; тэорыя і практыка прагназавання асядання фундаментаў будынкаў і збудаванняў у складаных грунтавых умовах. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia