Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, БелДУТ (да 1993 года — Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, БелІІЧТ, БІІЧТ[1]) — вядучая навучальная і навукова-даследчая ўстанова транспартнага і будаўнічага комплексу Беларусі. Гісторыя і сучаснасцьЗаснаваны ў 1953 годзе і размешчаны ў г. Гомелі, вуліца Кірава. За мінулыя гады падрыхтавана звыш 27 тысячы інжынераў, бакалаўраў і магістраў. У цяперашні час ва ўніверсітэце навучаюцца каля 12 тысяч студэнтаў усіх формаў навучання. ![]() Падрыхтоўку кадраў на 32 кафедрах вядуць звыш 300 выкладчыкаў, у тым ліку 170 прафесараў і дацэнтаў. Рэгіянальныя навучальныя цэнтры ўніверсітэта размешчаны ў Брэсце, Мінску. У складзе ўніверсітэта функцыянуюць Інстытут павышэння кваліфікацыі і Навукова-даследчы інстытут чыгуначнага транспарту. Факультэты
У Мінску дзейнічае філіял ўніверсітэта. КаледжыУ адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2014/10/20 № 995, загадам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 2015/05/23 № 55 — Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту рэарганізаваны шляхам далучэння да яго ўстаноў адукацыі Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі, Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі, Аршанскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі і з’яўляецца іх правапераемнікам. Выбітныя выкладчыкі
Выбітныя выпускнікі
Рэктары
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia