Іван Фёдаравіч Сяменікаў

Іван Фёдаравіч Сяменікаў
Род дзейнасці рэвалюцыянер, падпольшчык
Дата нараджэння 11 верасня 1905(1905-09-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1985(1985-04-09)[1] (79 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Партыя

Іван Фёдаравіч Сяме́нікаў[2][3](11 верасня 1905(1905-09-11)[1], Віцебск[1]9 красавіка 1985(1985-04-09)[1]) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Партыйныя псеўданімы: Паўлаў, Паўлуша, Густаў, Аркаша, Юрка[2].

Біяграфія

Нарадзіўся 1 верасня 1905 года ў Віцебску.

З 1922 года працаваў у паравозных майстэрнях. У 1927—1929 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. У 1929—1930 гадах - на прафсаюзнай і камасмольскай рабоце. З кастрычніка 1930 года - на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. Загадчык ваеннага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, сакратар Віленскага акруговага аддзела, інструктар ЦК КПЗБ, у 1932—1937 гадах — член Цэнтральнага камітэта, яго Сакратарыяіта. Дэлегат II з’езда Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (1935), VI з’езда Камуністычнай партыі Польшчы.

Быў прадстаўніком ЦК КПЗБ падчас Белавежскай забастоўкі рабочых лесараспрацовак 1932—1933 гадах у Заходняй Беларусі[4].

У 1937 годзе рэпрэсіраваны. Працаваў на Далёкім Усходзе. У 1956—1957 гадах — на савецкай рабоце ў Мінску.

Памёр 9 красавіка 1985 года.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 344. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  2. а б БелЭн 2002.
  3. ЭГБ 2001.
  4. Клімец, М. П., Палуян, І. В. Белавежская забастоўка рабочых лесараспрацовак 1932—1933 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 343. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya