З 1968 года ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі. Скончыў у 1971 годзе аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР. У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Ваеннае дойлідства Беларусі XIII—XVIII ст. (па помніках паўночна-заходняй і паўднёва-заходняй і Беларусі)»[4].
У 1971—1978 гадах старшы навуковы супрацоўнік сектара археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. У 1978—1989 гадах у ГрДУ імя Я. Купалы: прафесар, загадчык кафедры гісторыі СССР і БССР. У 1987 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі XIV—XVIII ст.»[4].
Заснавальнік (1986) і кіраўнік гісторыка-культурнага клуба «Паходня» (Гродна), які шмат зрабіў для вяртання Вялікага Княства Літоўскага ў гістарычную памяць[4].
Вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі XI—XVIII стагоддзяў: Віцебска, Гальшан, Гомеля, Гродна, Заслаўя, Камянца, Крэва, Ліды, Любчы, Міра, Навагрудка, Чачэрска і інш. Адзін з аўтараў кніг «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—2, 1987—1988)[5]. Першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэм населеных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх гарадоў.
У горадзе Гродна ў доме па адрасе праспект Будаўнікоў, 27, дзе жыў і працаваў М. Ткачоў, усталявана мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці славутага вучонага. Згодна надпісу на дошцы: «у гэтым доме з 1978 па 1989 жыў і працаваў выдатны беларускі гісторык і палітычны дзеяч Міхась Ткачоў».
Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII―XVIII стст. / М. А. Ткачоў; [рэд. П. А. Раппапорт]; АН Беларускай ССР, Ін-т гісторыі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1978. — 141, [1] с.
Ткачев, М. А. Военное зодчество Белоруссии XIII—XVIII в. (По памятникам Северно-Западной и Юго-Западной Белоруссии): Автореф. дис…. канд. ист. наук / АН БССР, Ин-т истории. — Мн., 1972. — 48 с.
Замкі Беларусі: (XIII―XVII ст.) / М. А. Ткачоў; [пад рэд. Ф. В. Барысевіча]; Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. — Мн.: Полымя, 1977. — 82, [1] c.
Замкі і людзі / М. А. Ткачоў; [пад рэд. Г. В. Штыхава]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 182, [2] с. — ISBN 5-343-00880-1
Паходня: Кн. публіцыстыкі / Міхась Ткачоў; Рэд.-склад. С. П. Самуэль; Навук. кансульт. В. У. Скалабан. — Мн.: БелЭн, 1994. — 286 с. — ISBN 5-85700-163-3
У сааўтарстве
Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч / А. М. Бельскі, М. А. Ткачоў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 55, [1] c., 1 л. партрэт, [8] л. іл. — (Нашы славутыя землякі). — ISBN 5-343-00881-X
Старажытны Мсціслаў / М. А. Ткачоў, А. А. Трусаў. — Мн.: Полымя, 1992. — 109, [1] с. — (Па родным краі).
Страчаная спадчына / [Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў; Уклад. Т. В. Габрусь]. — Мн.: Беларусь, 2003. — 350, [1] с. — ISBN 985-01-0415-5
Артыкулы
Беларусь у войнах XI—XVII стст. // Беларуская мова і література ў школе. — 1990. — № 5. — С.
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. / Міхась Ткачоў; Да друку падрыхтавалі В. Кушнер, С. Таляронак, В. Ткачова // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 1 (1). — С. 83 — 90; № 2 (2). — С. 56 —.
Гісторыя, якую вярнулі народу / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 4. — С. 56 — 58.
З гісторыі земляробства / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1982. — № 3. — С. 44 — 45.
Лідскі замак / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1971. — № 2. — С. 13 — 18.
Новая сустрэча з археалогіяй // Народная асвета. — 1975. — № 8. — С. 90 — 92.
Новае пра Сафійскі сабор / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1972. — № 1. — С. 18 — 23.
Новыя крыніцы па Беларускай археалогіі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 2. — С. 46 — 47. — Рэцэнзія на кнігу: Поболь Л. Д. Древности Белоруссии в музеях Польши. Мн., 1979.
Мая Гарадзеншчына // Маладосць. — 1992. — № 4. — С. 113—124.
У сааўтарстве
Да пытання аб каменных умацаваннях Дольнага замка Віцебска / М. А. Ткачоў, Т. С. Бубенька // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1993. — Частка 2. — С. 153—161.
Віцебскія бранзалеты / М. А. Ткачоў, Л. У. Калядзінскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1984. — № 4. — С. 41 — 42.
Касметыка ў старадаўнім Віцебску / М. Ткачоў, Л. Калядзінскі // Служба быту Беларусі. — 1982. — № 5. — С. 17.
Лясны промысел у старажытным Віцебску / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Родная прырода. — 1984. — № 3. — С. 15.
Раскопкі на Верхнім замку / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1984. — № 1. — С. 35 — 37.
Рыбалоўства ў старажытным Віцебску / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Родная прырода. — 1983. — № 2. — С. 23.
Твор дробнай пластыкі XII—XVI стагоддзяў з Віцебска / М.Ткачоў, Л.Калядзінскі // Мастацтва Беларусі. — 1983. — № 6. — С. 57.
Зброя і рыштунак вершніка з раскопак Крычава / М. А. Ткачоў, А. А. Мяцельскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1994. — № 4. С. 187—200.
Ляхавіцкая фартэцыя / М. А. Ткачоў, С. Ф. Цярэхін // Помнікі гісторыі і культуры Ббеларусі. — 1973. — № 1. — С. 22 — 23.
Рэдактар
Храналогія гісторыі Беларусі / [Склад.: В. В. Гетаў, М. І. Камінскі; Навук. рэд.: М. А. Ткачоў, І. П. Хаўратовіч. — Мн.: «Беларус. Савец. энцыкл.» імя П.Броўкі, 1989. — 235, [1] с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»).
Храналогія гісторыі Беларусі / [Склад.: В. В. Гетаў, М. І. Камінскі; навук. рэд.: М. А. Ткачоў, І. П. Хаўратовіч]. — Мн.: БелЭн, 1992. — 193 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»).
Белазаровіч, В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: дапаможнік па аднайменным курсе для студэнтаў спецыяльнасцяў 1-21.03.01 — 01 ― Гісторыя, 1- 02.01.02 — 04 ― Гісторыя. Замежная мова / В. А. Белазаровіч; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы». — Гродна: ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7
Уліцёнак, А. Іншадумцы = Мыслящие иначе / Аляксандр Уліценак; [Прадм. В. У. Быкава]. — Мн.: Беларусь, 1991. — 309, [2] с. — ISBN 5-338-00851-3
Чарняўскі М. М. Міхась Ткачоў — гісторык беларускі / М. М. Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1993. — Частка 1. — С. 6—11.
Арлова Н.. Ткачоў Міхась(бел.). Даведнік Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991) (1 жніўня 1999). Праверана 30 ліпеня 2009.
Арлоў У.. Міхась Ткачоў(бел.). Імёны Свабоды. «Радыё Свабода» (29 марта 2006). Праверана 30 ліпеня 2009.
Калядзінскі Л., Мяцельскі А., Семянчук А., Семянчук Г.. Навуковец. Грамадскі дзеяч. Настаўнік(бел.)(недаступная спасылка). Castrum, urbis et bellum. «Камунікат» (1 жніўня 2002). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012.
Семянчук Г.. Магутная постаць Ткачова(бел.). «Наша Ніва on-line» (12 сакавіка 2007). Праверана 1 лістапада 2019.
Тамковіч А.. Міхась Ткачоў — вучоны і палітык(бел.)(недаступная спасылка). Газета «Новы час» 05/2008 (11 - 17 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2019. Праверана 1 лістапада 2019.