Іван Якаўлевіч Дземідзенка
Іван Якаўлевіч Дземідзе́нка (24 ліпеня (5 жніўня) 1896, вёска Стары Дзедзін, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня — 1 кастрычніка 1956, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай хірургіі. Доктар ветэрынарных навук, прафесар (1941). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Стары Дзедзін (зараз у Клімавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Удзельнік Грамадзянскай вайны[1]. Скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут у 1926 годзе. Асістэнт (1929—1934), дацэнт (1934), загадчык кафедры агульнай і прыватнай хірургіі (1934—1956), намеснік дырэктара па навучальна-навуковай рабоце (1947—1955) Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Двойчы быў удзельнікам ВДНГ[1] у Маскве. Памёр і пахаваны ў Віцебску. Навуковая дзейнасцьДаследаваў пытанні афтальмалогіі і паглыбіў распрацоўку вочнай семіётыкі пры септычных захворваннях і хірургічным сепсісе. Сканструяваў і ўвёў у практыку спрошчаную шчылінную лямпу для біямікраскапіі вачэй жывёл. Распрацаваў і ўкараніў электратэрапію пры хірургічных хваробах жывёл. Аўтар больш за 40 навуковых і метадычных прац[1]. Навуковыя працы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia