Гомельская вобласць
Гомельская вобласць (ⓘ) — адна з шасці абласцей БССР і Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны і культурны цэнтр вобласці — Гомель. З’яўляецца найвялікшай з абласцей Беларусі па плошчы (40,4 тыс. км²) і па колькасці насельніцтва (1 420,6 тыс. чал.). Размешчана на паўднёвым усходзе краіны, мяжуе з Расіяй і Украінай. Гісторыя![]() Вобласць утворана 15 студзеня 1938 года, узбуйнена ў 1954 годзе. Падзяляецца на 21 раён. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гомельскай вобласці 21 раён, 4 гарадскія раёны, 7 гарадоў абласнога падпарадкавання, 10 гарадоў раённага падпарадкавання, 13 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі, 314 сельсаветаў [2]. Насельніцтва налічвала 1560 тыс. чалавек.[2]. У 1984 годзе на тэрыторыі вобласці знаходзілася 17 гарадоў, 13 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі. У 1995 годзе колькасць насельніцтва склала 1594,2 тыс. чал. У вобласці налічвалася 17 гарадоў у т.л. 8 абласнога падпарадкавання, 18 гарадскіх пасёлкаў, 279 сельсаветаў, 2665 сельскіх населеных пунктаў. ГеаграфіяГомельская вобласць размешчана на паўднёвым усходзе Беларусі і мяжуе з Расіяй і Украінай. Па плошчы (40,4 тыс. км²) саступае толькі Мінскай вобласці. Большая частка тэрыторыі размешчана ў межах Палескай нізіны. Паўднёва-ўсходняя і ўсходняя часткі ляжаць на Прыдняпроўскай нізіне. На правабярэжжы Прыпяці размешчана Мазырская града, каля вёскі Ніжнія Жары — самы паўднёвы пункт Беларусі. Гомельская вобласць вылучаецца разнастайнасцю карысных выкапняў. Тут ёсць нафта (больш за 60 радовішчаў, пераважна ў Рэчыцкім, Светлагорскім і Акцябрскім раёнах), калійная і каменная соль, буры вугаль, гаручыя сланцы, а таксама торф, будаўнічы камень, шкловыя і фармовачныя пяскі, мел, гіпс, гліны, каалін, мінеральныя (нават поліметалічныя) воды. Клімат умерана кантынентальны з мяккай зімой і цёплым летам. Рэкі належаць да басейна Дняпра, які цячэ па тэрыторыі вобласці з поўначы на поўдзень на працягу амаль 400 км. 3 прытокаў Дняпра найбольшымі з’яўляюцца Прыпяць, Бярэзіна і Сож. У Прыпяць упадаюць Случ, Пціч, Сцвіга, Убарць і інш. Прытокі Сажа — Іпуць і Беседзь. Самае вялікае Чырвонае возера з’яўляецца трэцім па велічыні ў Беларусі. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя, большасць мінеральных глеб складаюць глебы лёгкага механічнага складу. Балоты займаюць 4 % тэрыторыі, яны пераважна нізінныя і большасцю асушаны. Гомельская вобласць — самы лясны рэгіён Рэспублікі Беларусь. Плошча яе ляснога фонду складае 2,3 млн га, лясістасць — 46,9 %. На аднаго жыхара Гомельшчыны прыпадае 1,3 га лясоў з запасам драўніны 278 куб. м.[3]. Амаль 70 % плошчы Гомельшчыны забруджана радыенуклідамі з працяглым тэрмінам паўраспаду. Найбольш забруджана паўднёвая частка, дзе створаны Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік — адзіны ў свеце такога тыпу. У ім вывучаюцца і захоўваюцца ў прыродным стане тэрыторыі, якія зведалі радыёактыўнае ўздзеянне пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Сярод карысных выкапняў, якія маюць асаблівую значнасць для народнай гаспадаркі вобласці, — паліўна-энергетычная сыравіна. У 1964 годзе паблізу Рэчыцы была здабыта першая прамысловая нафта. Сёння яе атрымана больш як 100 млн тон. Штогод здабываецца каля 1,8 млн тон. У паўднёва-ўсходняй частцы Прыпяцкай упадзіны разведаны паклады каменнага вугалю. У 100 млн тон ацэньваюцца запасы бурага вугалю ў Жыткавіцкім і Брынёўскім радовішчах. Разведана амаль 1500 радовішчаў торфу. У Ельскім раёне выяўлена радовішча гаручых сланцаў. Разведаныя запасы каменнай солі перасягаюць 22 млрд тон. На базе Мазырскага радовішча створана буйнейшая ў краіне вытворчасць па выпуску солі (ААТ «Мазырсоль»). У вобласці ёсць перадумовы для выяўлення і падрыхтоўкі да прамысловага асваення новых відаў сыравіны — гіпсу, базальтавых валокнаў, мінеральных сарбентаў, ёдабромных расолаў. ПрыродаПаверхня вобласці раўнінная, пераважае нізінны рэльеф. Клімат умерана кантынентальны. Праз тэрыторыю Гомельскай вобласці цячэ Дняпро і яго прытокі: Прыпяць, Бярэзіна (справа), Сож (злева). Найбольшае па плошчы возера Чырвонае. Асноўную частку сельскагаспадарчых зямель складаюць дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і пясчаныя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы, у далінах рэк распаўсюджаны поймавыя глебы. Амаль палову тэрыторыі Гомельшчыны пакрываюць лясы. Самая высокая лясістасць (больш за 70 %) у Лельчыцкім раёне. Галоўная лесаўтваральная парода — хвоя звычайная, характэрны таксама бяроза павіслая, вольха чорная, дуб звычайны. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты, пераважна нізінага тыпу, большай часткай асушаныя. На тэрыторыі вобласці знаходзяцца Прыпяцкі нацыянальны парк і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік. НасельніцтваДля вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:
Гарадское насельніцтва:
Гарады з найбольшай колькасцю насельніцтва (01.01.2017): Гомель (535 229 чал.), Мазыр (111 801), Жлобін (76 068), Светлагорск (68 550), Рэчыца (66 009). Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 84,2 %, рускія — 11,0 %, украінцы — 3,3 %.
ГаспадаркаУ гаспадарчым комплексе важнае месца займае прамысловасць. Гомельская вобласць спецыялізуецца на здабычы нафты і каменнай солі, вытворчасці прадукцыі нафтаперапрацоўкі, чорнай металургіі, асобных галін машынабудаўнічай, хімічнай, дрэваапрацоўчай, лёгкай і харчовай прамысловасці. На Гомельшчыне вырошчавюцца збожжавыя (ячмень, жыта, пшаніца, кукуруза), кармавыя культуры, бульба, гародніна. Жывёлагадоўля мае мяса-малочны кірунак. У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны, а таксама трубаправодны транспарт. Ажыццяўляецца суднаходства па рэках. Большая частка тэрыторыі вобласці забруджана радыёнуклідамі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. КультураСімволікаКрыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia