Іван Якаўлевіч Сяржантаў
Іван Якаўлевіч Сяржа́нтаў[1] (17 лютага 1919 — 29 красавіка 1943) — савецкі лётчык-знішчальнік 9-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка (8-я паветраная армія , Паўднёвы фронт), гвардыі лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1943). За перыяд баявых дзеянняў зрабіў 258 баявых вылетаў, правёў 85 паветраных баёў, збіў асабіста 21 самалёт ворага. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і селяніна ў вёсцы Малыя Якаўлевічы (каля горада Орша цяпер Віцебскай вобласці. Беларусь). Бацька памёр рана, і пяцёра дзяцей засталіся без карміцеля. З шасці гадоў Іван пайшоў у падпаскі ў суседнюю вёску, каб зарабіць на падручнікі і з восені пайсці ў школу. Вучыўся ахвотна і добра, а потым зноў наймаўся працаваць пастухом, імкнучыся хоць чым-небудзь дапамагчы маці. Скончыўшы 7 класаў, у 1937 годзе, Іван Сяржантаў паступіў у прафесійна-тэхнічнае вучылішча Аршанскага ільнокамбіната, авалодаў прафесіяй ткача; таксама ў гэтым годзе ён пачаў займацца ў Аршанскім аэраклубе. У Чырвонай Арміі з 1938 года. Накіраваны ў Адэскую авіяшколу. У чэрвені 1941 года скончыў Чугуеўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. Ваяваць пачаў у студзені 1942 года ў 148-м знішчальным авіяпалку ў званні сяржанта. У жніўні 1942 года быў уключаны ў склад 9-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка. Загінуў на сваім аэрадроме 29 красавіка 1943 года ў выніку няшчаснага выпадку (памёр ад атручвання). Пахаваны ў горадзе Растоў-на-Доне. Да моманту гібелі выканаў каля 260 баявых вылетаў. Правёўшы каля 90 паветраных баёў, збіў 14 самалётаў асабіста і 8 у групе (па іншых крыніцах — 13 асабіста і 9 у групе)[2]. Узнагароды
Памяць
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia