Орша
О́рша[4] (трансліт.: Orša; руск.: Орша) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Аршанскага раёна, на Дняпры пры ўпадзенні ў яго ракі Аршыцы. За 93 км ад Віцебска. Вузел чыгунак (лініі на Мінск, Магілёў, Крычаў, Смаленск, Віцебск, Лепель) і аўтамабільных дарог. Насельніцтва 115 938 чал. (2017)[5]. НазваНа думку географа В. Жучкевіча, тапонім Орша паходзіць ад ракі Ршы (Ръша, цяперашняй Аршыцы), гэты гідронім аднесці да групы даволі частых цяпер Ржы, Ржаўкі, Ржачы, Ржанкі[6]. Таксама ёсць версіі пра балцкае (ад наймення ляшчыны) або фіна-ўгорскае (вада, якая бяжыць у рэчышчы — рака) паходжанне[7]. Да нашага часу адбылася натуральная трансфармацыя пачатковага Рша праз форму Арша́ і перанос націску на першы склад, а таксама афармленне ў мясцовых гаворках і альтэрнатыўнай норме беларускай мовы варыянту прыстаўным зычным в — Ворша[8]. У акадэмічным правапісе прыстаўны в не пішацца, бо паходжанне тапоніма няпэўнае[9]. ГісторыяРанняе СярэднявеччаДзядзінец старажытнай Оршы (плошча 0,57 га) размяшчаецца каля сутокаў рэк Аршыцы і Дняпра, дзе археолагі выявілі паселішчы бронзавага і жалезнага вякоў[10]. На думку Аляксандра Шынкевіча, Орша магла ўзнікнуць як адзін з пагранічных фарпостаў Полацкай зямлі на ўсходзе, імаверна, каля 1021 года, калі кіеўскі князь Яраслаў саступіў полацкаму князю Брачыславу гарады Віцебск і Усвяты[11]. Але ні з якіх крыніц гэта не вынікае і археалагічнымі даследаваннямі не пацвярджаецца. Часта лічаць, што ўпершыню Орша згадана ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 1067 годам як Ръша, каля якой 10 ліпеня схоплены полацкі князь Усяслаў, які пераплыў з сынамі на чаўне Дняпро для перамоў з кіеўскімі князямі і быў узяты ў палон. Але па будове летапіснага сказу імаверней, што мелася на ўвазе рака Аршыца. Паводле археалагічных даследаванняў на месцы горада тады было толькі невялікае вясковае паселішча, яно імаверна абслугоўвала шлях з вараг у грэкі. Імаверна, горад пабудаваны ў 1101—1116 гадах менскім князем Глебам Усяславічам[12]. Пасля захопу ў 1116 годзе Оршы ў князя Глеба, на думку некаторых даследчыкаў, горад аказаўся ў складзе Смаленскага княства[13]. Вялікае Княства ЛітоўскаеЗ пачатку княжання ў Віцебску Альгерда (1320 год) Орша ў складзе Віцебскага княства далучана да Вялікага Княства Літоўскага[14] як цэнтр намесніцтва ў Віцебскім княстве. У першай палове XIV ст. у сувязі з прыгранічным размяшчэннем горада вялікім князем Альгердам вакол горада былі ўзведзены абарончыя ўмацаванні, а ў 1398—1407 гадах ужо па загадзе Вітаўта на месцы гарадзішча быў пабудаваны мураваны замак[14]. Аршанская харугва брала ўдзел у Грунвальдскай бітве (15.7.1410). З дакументаў XV ст. вядома, што ў месце дзейнічала мытня. ![]() У 1505 годзе левым беразе Дняпра насупраць замка ўзведзена драўляная царква Святога Ільі — самая ранняя культавая пабудова з вядомых на тэрыторыі Оршы[15]. Паводле падання яна была пабудавана пасля пажару на месцы папярэдняга аднайменнага драўлянага храма 1460 г., узведзенага па загадзе вялікага князя літоўскага і караля польскага Казіміра IV[16]. Вакол царквы развілася слабада, якая ад яе атрымала назву Ільінскай[15]. У першай палове XVI ст. Орша неаднаразова была занята маскоўскімі войскамі[14]. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім (1512—1522) непадалёк ад Оршы 8 верасня 1514 года адбылася адна з найбуйнейшых бітваў пачатку XVI ст. на тэрыторыі Еўропы, у выніку якой абаронцы Вялікага Княства Літоўскага перамаглі колькасна большае войска маскоўскіх захопнікаў. Пра гэту перамогу ў 1520—1530-я гады невядомы мастак напісаў першую ва Усходняй Еўропе батальную карціну (захоўваецца ў Нацыянальным музеі Польшчы). ![]() З 1560-х гадоў горад стаў цэнтрам Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. У 1555 годзе вядомы палітычны і рэлігійны дзеяч Мікалай Радзівіл «Чорны» заснаваў у Оршы першы на тэрыторыі сучаснай Беларусі пратэстанцкі кальвінскі збор[14]. Горад меў гандлёвыя сувязі з Расіяй, Польшчай, Прыбалтыкай, Украінай, быў транзітным цэнтрам, важным пунктам вялікага гандлёвага шляху з Расіі ў Польшчу i Прыбалтыку[14], які праходзіў па тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага з усходу на захад. ![]() У 1558 годзе картограф Мацей Струбіч надрукаваў карту «Апісанне Вялікага Княства Літоўскага, Лівоніі і Масковіі», на якой упершыню значылася Орша. У наступным 1559 годзе горад атрымаў частковае самакіраванне (абраны войт і 6 памочнікаў), а ў 1577 годзе аршанцы дамагліся права збудаваць гасціны двор і васкабойню, а прыбыткі ад іх пускаць на «потребы местские». У 1573 годзе ў Оршы з’явіліся езуіты. З 1592 года існавала праваслаўнае брацтва[14], зацверджанае вялікім князем Жыгімонтам Вазам. ![]() 23 лістапада 1593 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Оршы грамату аб гарадскім органе самакіравання, а 13 снежня 1620 года горад атрымаў Магдэбургскае права, пячатку і герб «у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога сярэбраны крыж»[14][17] (гэты герб мае афіцыйны статус і ў наш час). У 1616 годзе пры дапамозе Льва Сапегі езуіты адкрылі тут свой калегіум[14]. ![]() 3 мая 1621 года аршанцы зацвердзілі ўласны гарадскі статут, выпрацаваны на аснове магдэбургскае права[14]. Атрымаўшы Магдэбургскае права, гараджане пабудавалі гандлёвыя рады і ратушу з вежай, гадзіннікам і вялікім звонам, у якой праходзілі пасяджэнні магістрата і суда. У 1649 годзе ў горадзе пры царкве Раства Багародзіцы пачала працаваць брацкая праваслаўная школа. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскае войска зруйнавала Оршу. У 1661 годзе Вальны сойм вынес адмысловую пастанову аб наданні палёгак гораду ў сувязі з ваеннымі спусташэннямі, якія дзейнічалі да 1614 года[14]. У 1623 годзе ў некаторай аддаленасці ад сярэдневяковай Оршы, у Куцеінскай слабадзе на сродкі магілёўскага праваслаўнага брацтва пабудаваны праваслаўны мужчынскі Богаяўленскі манастыр[15]. У 1631 годзе заснаваны жаночы Куцеінскі Прачысценскі манастыр[18]. У 1691 годзе пабудавана саборная царква Раства Багародзіцы. У XVII ст. заснаваны кляштары бернардзінцаў (1636), дамініканцаў (1649), францысканцаў (1680), базыльянак, у XVIII стагоддзі — трынітарыяў (1714), Пакроўскі базыльянскі манастыр (1758, 1774). Дзейнічалі кляштары місіянераў (1752), марыявітак (18 ст.), цэрквы Ушэсця (1757), Іаана Багаслова (1790) і інш[14]. У XVII ст. Орша была адным з найбуйнейшых мастацкіх цэнтраў Беларусі, у горадзе існавалі 26 відаў рамёстваў. Тут працавалі разьбяры Іпаліт, Герасім i Арсеній, цесляры Восіп Андрэеў і Андрэй Фёдараў, гравёр Паісій, ювелір і чаканшчык Афанасій Воўчак, майстры-збройнікі і мастакі. З Оршы паходзяць рукапісныя помнікі беларускага пісьменства «Лісты» (1567—1587) Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага, «Збор польскіх і рускіх вершаў» (канец XVII ст.), «Аршанскі кодэкс» (да 1693)[14], у 1812 г. у Оршы знойдзена «Аршанскае Евангелле» (кан. 12 — пач. 13 ст.). У 1630—1655 гадах пры Куцеінскім Богаяўленскім манастыры дзейнічала друкарня асветніка Спірыдона Собаля, у якой выйшла больш за 20 кніг на кірыліцы. Наклад некаторых выданняў дасягаў 500 экзэмпляраў. Найбольш вядомыя кнігі: «Букварь», «Молитвослов», «Псалтырь».
З 1740 года езуіцкі калегіум атрымаў статус вышэйшай навучальнай установы. Тут выкладалі філасофію, граматыку, паэтыку, рыторыку, логіку. Пры калегіуме працавала музычная бурса і школьны тэатр. Аршанскі калегіум езуітаў дзейнічаў да 1820 года. У XVII—XVIII стагоддзях Орша мела аблічча манастырскага горада. Амаль палову яе зямель займалі кляштары і манастыры, частка з якіх знаходзілася па-за межамі горада. 11 кляштараў і манастыроў з велічнымі вежамі касцёлаў і бліскучымі купаламі цэркваў надавалі Оршы асабліва ўзнёслы выгляд. Двухпавярховыя камяніцы для жылля манахаў панавалі над драўлянымі аднапавярховымі дамамі аршанцаў. Для невялікага горада такое архітэктурнае спалучэнне было рэдкай адметнасцю. Расійская імперыя![]() У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Орша ўвайшла ў склад Расійскай імперыі, дзе з’яўлялася цэнтрам Аршанскай правінцыі да 1775 года. У 1776 годзе расійскія ўлады пазбавілі горад Магдэбургскага права[11]. У гэты час тут налічвалася 309 будынкаў. У 1778 годзе з’явіўся праект перапланіроўкі Оршы, які прадугледжваў рэгуляванне вулічнай сеткі, узбуйненне кварталаў, стварэнне непадалёк ад цэнтра новай плошчы з гасціным дваром і адміністрацыйнымі ўстановамі. 16 жніўня 1781 года гораду даравалі новы расійскі герб «верхняя частка гербу на залатым полі герб Расіі, ніжняя частка — на блакітным полі пяць стрэл». З 1802 года Орша стала цэнтрам Аршанскага павета Магілёўскай губерні. У 1812 годзе ў Оршы выявілі ўнікальны помнік пісьменнасці — «Аршанскае Евангелле», якое датуецца XII—XIII стагоддзямі. ![]() У час вайны 1812 года французы занялі Оршу і пры адступленні спалілі яе. Гарадскім інтэндантам у час французскага панавання быў Анры Бейль[19], пазней ужо вядомы як французскі пісьменнік Стэндаль. У часы вайны ў Оршы былі ўзведзены 2 масты цераз Дняпро. Новы план забудовы горада зацвердзілі толькі ў 1848 годзе. 28 жніўня 1863 года паводле прысуду расійскага ваеннага суда ў Оршы расстралялі Ігната Будзіловіча — кіраўніка паўстанцкага аддзела, які дзейнічаў у Аршанскім павеце ў часе нацыянальна-вызваленчага паўстання. Па задушэнні паўстання расійскія ўлады закрылі ўсе кляштары, а большасць касцёлаў перадалі Рускай праваслаўнай царкве для перабудовы пад цэрквы з мэтай русіфікацыі края. У другой палове XIX ст. Орша — буйны чыгуначны вузел. У 1880 годзе ў Оршы працавала 5 навучальных устаноў, а ў пачатку XX ст. — ужо 9 (657 навучэнцаў). З 1881 года пачаўся рэгулярны пасажырскі рух ракой да Магілёва. У гэты час у Оршы было 815 драўляных і 22 мураваныя будынкі, 163 крам. У 1880—1881 гг. дзейнічала Аршанская пенькатрапальная мануфактура, у якой працавала 75 чалавек; у пачатку 1890 года ў горадзе працавала 15 прамысловых прадпрыемстваў (пенькатрапальнае, гарбарнае, крухмальнае, цагельнае, піваварнае і інш.), 9 навучальных устаноў (657 вучняў у 1894 годзе), бальніца, 6 лекараў, 2 аптэкі, 3 бібліятэкі, 2 кнігарні, друкарня. Адкрыліся новыя ўстановы: тэлеграфная станцыя (1869 год) і гарадская публічная бібліятэка (1899 год), з 1906 года — рэальнае вучылішча, з 1911 года — жаночая настаўніцкая семінарыя.
Найноўшы часУ канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у Оршы апрацоўвалі лён і скуру, выраблялі крухмал, цэглу, піва, працавалі механічныя і жалезаліцейныя майстэрні. У месце вялася здабыча вапняку. Орша славілася вапнай так, што аршанцы доўгі час мелі мянушку «вапеннікі». На Дняпры працавала прыстань, якая мела вялікае значэнне ў жыцці горада. Праз прыстань праходзілі грузавыя і пасажырскія параходы (штогод каля 100 суднаў). Існавалі рэгулярныя кірункі руху да Магілёва. У час рэвалюцыі 1905—1907 гг. на Аршаншчыне ў 1906 г. адбылася Аршанская канферэнцыя сялян, якая стала пэўным крокам у палітычнай барацьбе. З 1915 года выдавалася газета «Оршанский вестник».
У Першую сусветную вайну ў лютым — кастрычніку 1918 года Оршу займалі нямецкія войскі. У 1917—1920 гадах у горадзе дзейнічалі органы і арганізацыі розных палітычных сіл. Ад 1 студзеня 1919 года горад у складзе Беларускай ССР[20], а з 16 студзеня ў РСФСР. У 1924 годзе ў выніку ўзбуйнення БССР Орша вярнулася ў склад Беларусі, дзе стала цэнтрам раёна. У 1924—1930 гг. цэнтр Аршанскай акругі. З 1938 года ў Віцебскай вобласці.
У часы Вялікай Айчыннай вайны, 14 ліпеня 1941 года савецкая армія ўжыла каля Оршы новую зброю — устаноўку залпавага агню «Кацюша». Камандаваў батарэяй «Кацюш» капітан І. Флёраў. 16 ліпеня 1941 года Оршу занялі нямецкія войскі. У горадзе дзейнічала патрыятычнае падполле. Існавала група партызан-падпольшчыкаў на чале з Канстанцінам Заслонавым, якая дзейнічала ў аршанскім чыгуначным дэпо. Гэтая група зрабіла 93 падрывы цягнікоў за 3 месяцы 1942 года. У сакавіку таго ж года К. Заслонаў быў вымушаны схавацца ў лесе ад праследавання нямецкай акупацыйнай улады, аднак ён не спыніў сваёй дзейнасці; партызан загінуў 14 лістапада 1942 года. 27 чэрвеня 1944 года Оршу занялі войскі Трэцяга Беларускага фронту. За гады вайны акупанты знішчылі прамысловыя прадпрыемствы і больш 75 % жыллёвага фонду горада. 30 лістапада 1959 года ў гарадскую рысу ўключана вёска Гразівец Пішчалаўскага сельсавета[21], 16 верасня 1966 года — вёска Пустынкі Першамайскага сельсавета[22]. У 1950—1970-я гады савецкія ўлады знішчылі царкву Пакрова Багародзіцы і манастыр базыльян, царкву Раства Багародзіцы, францысканскі касцёл Святога Антонія, Куцеінскі манастыр Прачыстай Багародзіцы, іншыя помнікі сакральнай архітэктуры, амаль цалкам зруйнавалі гістарычную забудову XVII—XX стагоддзяў. На месцы старажытнага горада паўстала пустэча. ![]() 11 сакавіка 1971 года савецкія ўлады зацвердзілі новы савецкі герб Оршы, аўтарамі якога былі Гаранскі і Янкоўскі. У чэрвені 1984 года за мужнасць і стойкасць, выяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Оршу ўзнагародзілі ордэнам Айчыннай вайны I ступені. 24-25 красавіка 1991 года ўдзельнікі палітычнай стачкі блакіравалі чыгуначны вузел. 19 верасня 2008 года ў Оршы прайшоў штогадовы фестываль «Дажынкі». У рамках падрыхтоўкі да мерапрыемства горад значна ўпарадкавалі. Агулам было ўзведзена альбо рэканструявана больш за 500 аб’ектаў. Рамантаваліся гарадскія гасцініцы, мост цераз Аршыцу, чыгуначны і аўтамабільны вакзалы. Былі ўзведзены стадыён і лазня. Уздоўж берага Дняпра ўтварыўся дзіцячы парк з атракцыёнамі і невялікім паўкругам. Праводзілася добраўпарадкаванне жыллёвага фонду цэнтра горада, Цэнтральнай плошчы і гарадскага парку, дзе праходзілі асноўныя мерапрыемствы свята. Частку старых дамоў знішчылі, каб пашырыць цэнтральныя вуліцы. На падрыхтоўцы Оршы да свята працавала больш за 800 прадпрыемстваў з усёй краіны[23]. Работы на аршанскіх помніках гісторыі і архітэктуры пачаліся яшчэ ў 2007 годзе: рамонт даху ў езуіцкім калегіуме (помнік архітэктуры XVII ст.), рэканструкцыя 30-метровай вежы гэтага комплексу, на якой паставілі купал і гадзіннік. Па заканчэнні работ тут адкрыўся гістарычны музей і бібліятэка. Пры рэканструкцыі комплексу Аршанскага езуіцкага калегіума будаўнікі неаднаразова знаходзілі чалавечыя косці і чарапы. У часы СССР у гэтых будынках размяшчалася вязніца. Мяркуецца, што знойдзеныя рэшткі належаць ахвярам камуністычнага рэжыму[24]. 16 сакавіка 2010 года ў склад горада ўключаны пасёлак Лясны Бабініцкага сельсавета[25]. 14 студзеня 2013 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за нумарам 27 «Аб аб’яднанні раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр» Орша была пазбаўлена статусу горада абласнога падпарадкавання[26]. У 2025 годзе Саветам Кіраўнікоў дзяржаў СНД Орше прысвоена ганаровае званне ганаровае званне Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Горад працоўнай славы. 1941-1945 гг.»[27]. Геаграфія![]() Геамарфалагічныя ўмовы гарадской тэрыторыі адзначаны двума фактарамі — размяшчэннем горада Оршы ў межах Аршанскага ўзвышша і адначасова, даліны ракі Днепр і яго прытокаў р. Аршыцы і Адрова. Гэтыя фактары абумоўліваюць узгорысты рэльеф з вялікімі перападамі вышынь, якія дасягаюць у заходняй частцы горада 12—13 м, ва ўсходняй — 20 м. Найбольш высокая частка горада — раён вуліцы Дамініканскай, дзе абсалютная адзнака вышыні — 192,14 м. Больш роўная паверхня — гэта раён паміж чыгуначнымі станцыямі Орша-Усходняя і Орша-Заходняя. Агульны ўхіл тэрыторыі горада ідзе ў бок рэчышч Дняпра, Аршыцы і Адрова, агульная даўжыня якіх у межах горада перавышае 6 км. Такі добра выражаны рэльеф практычна поўнасцю забяспечвае паверхневы сцёк з гарадской тэрыторыі. У межах горада шмат паркаў: гарадскі, Прыдняпроўскі, Тэкстыльшчыкаў, парк Герояў, Піянераў і інш. У ваколіцах горада распаўсюджаны сасновыя, яловыя, змешаныя і дробналісцёвыя лясы. У даліне Дняпра знаходзіцца Аршанская мінеральная крыніца[28]. КліматКлімат Оршы вільготны кантынентальны з цёплым летам і адносна халоднай і снежнай зімой.
НасельніцтваДэмаграфія Оршы значна залежала ад гістарычных абставін. Спрыяльнае геаграфічнае становішча заўсёды ўплывала на павелічэнне колькасці жыхароў. Найбольшы рост насельніцтва ў горадзе прыпадае на перыяды мірнага жыцця. У сваю чаргу, войны значна памяншалі колькасць жыхароў[29].
![]() ЭканомікаГорад з’яўляецца апорным шматфункцыянальным цэнтрам трансеўрапейскай транспартнай сеткі з развітой прамысловасцю і адносна развітой сацыяльна-культурнай сферай. Прадпрыемствы машынабудавання (Аршанскі станкабудаўнічы завод «Чырвоны барацьбіт», Аршанскі інструментальны завод) і металаапрацоўкі (Аршанскі камбінат зборных жалезабетонных вырабаў і канструкцый), лёгкай (РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», фірма «Світанак», Аршанская фабрыка мастацкіх вырабаў і інш.), харчовай прамысловасці (ААТ «Аршанскі мясакамбінат», ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат»), вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. ![]() Чыгуначныя станцыі: Орша-Паўночная, Орша-Заходняя, Орша-Усходняя, Орша-Цэнтральная. Культура
АдукацыяЗ 1573 года ў Оршы знаходзіліся езуіты, якія на той час шырока займаліся асветай. У заснаваным імі калегіуме (1616) навучанне праводзілася на еўрапейскім узроўні. З 1740 года калегіум меў статус вышэйшай навучальнай установы. Тут выкладалі філасофію, граматыку, паэтыку, рыторыку, логіку. Пры калегіуме працавала музычнае вучылішча і школьны тэатр. Аршанскі калегіум езуітаў дзейнічаў да 1820 года. У 1880 годзе ў Оршы працавала 5 навучальных устаноў, а ў пачатку XX ст. — ужо 9 (657 навучэнцаў), у ліку якіх гарадское рэальнае вучылішча, духоўнае вучылішча, жаночая гімназія, жаночая настаўніцкая семінарыя. 15 кастрычніка 1906 г. — дзень адкрыцця рэальнага вучылішча (ліквідавана ў 1918), у якім да 1910 г. працаваў вядомы рэвалюцыянер, бальшавік П. М. Лепяшынскі. 3 1911 да 1919 г. працавала жаночая настаўніцкая семінарыя. Нягледзячы на, здавалася б, немалую колькасць разнастайных навучальных устаноў, узровень народнай адукацыі ў Оршы ў канцы 19 — пач. 20 ст. трэба лічыць нізкім. Так, па перапісе 1897 года непісьменныя складалі каля палавіны — 48,2 % насельніцтва горада. Масавую непісьменнасць абумовілі недастатковая колькасць школ і высокая плата за навучанне. Сёння ў горадзе дзейнічаюць 22 агульнаадукацыйныя школы, спецыяльная і дапаможная школы, 44 дашкольныя ўстановы. Адкрыты ўстановы новага тыпу — гімназія № 10 і агульнаадукацыйны ліцэй у горадзе Барань. У горадзе 7 устаноў пазашкольнай адукацыі. Гэта эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі, станцыя юных тэхнікаў, цэнтр дзіцячай творчасці, цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства, 2 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы і аэраклуб. Прафесійную адукацыю даюць:
МедыцынаУ структуру гарадскога тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання № 1 уваходзяць: гарадская бальніца імені Н. Сямашкі, паліклініка № 1 і № 3, дзіцячая паліклініка, процітуберкулёзны дыспансэр, псіханеўралагічны дыспансэр, кожна-венералагічны дыспансер, дзіцячая стаматалагічная паліклініка, станцыя хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі, станцыя пералівання крыві, Дом дзіцяці, дзіцячая малочная кухня, Андрэеўшчынская ўрачэбная амбулаторыя і інш. Магутнасць амбулаторна-паліклінічных устаноў складае 333,8 наведванняў у змену на 10 тыс. насельніцтва. Маецца 1145 ложкаў кругласутачнага прыбывання[46]. СпортУ горадзе 4 стадыёны, 53 спартыўныя залы, 5 басейнаў, 4 міні-басейны ў дзіцячых установах. З 2008 года пасля рэканструкцыі пачаў працаваць гарадскі стадыён. У 5 ДЮСШ займаюцца 1768 юнакоў і дзяўчат, заняткі з якімі праводзяць 83 выкладчыкі, пяць з каторых носяць ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь». У горадзе працуюць два суддзі вышэйшай нацыянальнай катэгорыі і 20 суддзяў нацыянальнай катэгорыі. Выхаванцамі гарадскіх фізкультурных устаноў з’яўляюцца шасцікратны чэмпіён свету, прызёр Алімпійскіх гульняў па канькабежным спорце Ігар Жалязоўскі, якому ў 1994 годзе было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Оршы», шматразовыя чэмпіёны свету і Еўропы па барацьбе самба Святлана Селіханава, Людміла Бядрыцкая і Анжаліка Савейка, чэмпіён па веласіпедным спорце Ігар Сумнікаў, першы ў гісторыі беларускага дзюдо чэмпіён свету сярод юніёраў Дзяніс Кунцэвіч і чэмпіён Сусветнай універсіяды па дзюдо Дзяніс Калтанюк[47]. ![]() ![]() ![]() СлавутасціГістарычныя будынкі
Культавае дойлідства
Помнікі археалогіі
Помнікі гісторыі
Страчаная спадчына
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Гарады-пабрацімыГл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia