Іван Якаўлевіч Фяцісаў
Іван Якаўлевіч Фяцісаў (21 кастрычніка 1920, Тума, Разанская вобласць, РСФСР — 5 кастрычніка 1994) — беларускі мастак. Заслужаны работнік культуры БССР (1989). БіяграфіяВучыўся ў Іванаўскім мастацкім вучылішчы (1937-1947), Брэсцкім педагагічным інстытуце (1947-1954). Пасля сканчэння навучання застаўся жыць у Брэсце. Прыняты ў Саюз мастакоў Беларусі (1949). Выкладаў у студыі выяўленчага мастацтва пры Доме народнай творчасці, затым у педвучылішчы[1]. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Яго партрэтам уласцівы выразныя псіхалагічныя і сацыяльныя характарыстыкі: «Беларус» (1949), «Будаўніца» (1958), А. А. Ус (1959), «Даярка Н. Жук» (1962), «Ганаровыя грамадзяне Брэста» (1978), серыі партрэтаў будаўнікоў Бярозаўскай ГРЭС (1960), ветэранаў Другой сусветнай вайны (1958-1980). Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін «Юныя мічурынцы» (1952), «Салдацкія хваляванні ў Брэсцкай крэпасці ў 1905 г.» (1956), «Пераемнасць» (1970), «Памяць пра невядомыя магілы» (1977), «Разведчыкі» (1985), лірычных пейзажаў, афармлення экспазіцый музеяў у Брэсце, Баранавічах, Бярозе, Пінску, Століне, Камароўцы. Галерэя
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia