Ігар Аляксандравіч Мароз
Ігар Аляксандравіч Мароз (1984, Наваполацк, Віцебская вобласць, Беларуская ССР, СССР (цяпер — Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Аршанскага раённага выканаўчага камітэта з 31 мая 2023 года[2]. БіяграфіяСкончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «ветэрынарная медыцына». Працоўную дзейнасць пачаў на пасадзе намесніка старшыні СВК «Кругавец» Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. З 2010 па 2015 год працаваў вядучым ветэрынарным урачом Полацкай раённай ветэрынарнай станцыі, затым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Чашніцкага райвыканкама. У 2016 годзе ўзначаліў ААТ «Іванскі-Агра» Чашніцкага раёна. У гэтым жа годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».[2] У 2018 годзе быў прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні — начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Лепельскага райвыканкама. У сакавіку 2020 года — старшынёй Сенненскага райвыканкама.[2] 31 мая 2023 года быў зацверджаны на 74-й пазачарговай сесіі Аршанскага раённага Савета дэпутатаў на пасадзе старшыні Аршанскага райвыканкама[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia