Ігар Аляксандравіч Міклашэвіч
Ігар Аляксандравіч Міклашэвіч (2 ліпеня 1963, Мінск — 3 ліпеня 2013) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (2004), дацэнт (2009), прафесар. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыялізацыя «Тэарэтычная фізіка», 1985), Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (аспірантура, 1994), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (дактарантура, 2003). Працаваў у Беларускім рэспубліканскім НВА парашковай металургіі (1985—1990, навуковы работнік), ТАА «Namika» (Мінск; 1994—1998, дырэктар), Інстытуце матэматыкі і кібернетыкі (Мінск; 1999—2002, загадчык лабараторыі этнічных і сацыяльных даследаванняў), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1990—1995 і з 2002, прафесар кафедры «Тэарэтычная механіка», у 2003—2013 — загадчык НДЛ дынамікі сістэм і механікі матэрыялаў), па сумяшчальніцтве ў Камандна-інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь (2005—2011) і Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2006). Навуковыя інтарэсы: механіка дэфармуемага цела (нелінейныя з’явы; сінергетычныя эфекты і ўтварэнне структуры); тэорыя разбурэння (распаўсюджванне трэшчын); нелінейная дынаміка і матэматычная тэорыя сацыяльных працэсаў; этнадынаміка. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць; пешы турызм. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia