Інстытут матэматыкі і кібернетыкіІнстытут матэматыкі і кібернетыкі (ІМК) — рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне ў Беларусі. Пазіцыянуе сябе як нацыянальная беларуская прафесійная асацыяцыя кібернетыкаў і матэматыкаў. ДзейнасцьДэклараваныя кірункі дзейнасці:[1]
Паводле дырэктара арганізацыі Паўла Букі ў 2020 годзе Інстытут матэматыкі і кібернэтыкі — навуковая установа, якая займаецца кібернетыкай, прыкладаннем матэматыкі для разнастайных практычных задач і стварэннем на базе матэматыкі або новых праграм, або новых «жалезных» прылад. Беларуская мова дае ў гэтым пэўную перавагу, бо склад думкі чалавека адбываецца на нейкай мове, а для беларусаў, якія можа і раслі ў рускамоўным асяроддзі, руская мова застаецца чужой[2]. ГісторыяІнстытут матэматыкі і кібернетыкі існуе з 1997 года ў форме рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. Узнік ў выніку дзейнасці Лабараторыі іерархічных многаўзроўневых сістэм і на яе базе — з далучэннем іншых даследчыкаў і вытворцаў. Першы дырэктар — Святлана Іванаўна Новікава. У 2014—2017 гадах Інстытут ініцыяваў і падтрымліваў міжнародную навучальную праграму «Інфарматыка» па падрыхтоўцы праграмістаў на беларускай мове ў замежных універсітэтах. Партнёрства ажыццяўляецца з Міжнародным эканамічна-гуманітарным універсітэтам імя акадэміка Сцяпана Дзем’янчука ў Роўне (Украіна), там беларускамоўныя праграмісты вучацца асобнай плынню[3]. На праграму зроблена тры наборы, першы выпуск праграмы меў атрымаць дыпломы ў канцы 2018/2019 навучальнага году[крыніца?]. У 2015 годзе выступы прадстаўнікоў ГА «Інстытут матэматыкі і кібернетыкі» ўвайшлі ў праграму імпрэзы «Дакладная навука па-беларуску ў тэхніцы, эканоміцы і грамадстве» курсаў «Мова нанова» ў Мінску[4]. У 2017 годзе Дэпартамент фінансавых раследаванняў распачаў праверку дзейнасці грамадскай арганізацыі. Афіцыйна паведамлялася, што дырэктар Павел Бука і сябра інстытута Зміцер Канаплянікаў з’яўляюцца падазраванымі ў незаконным прадпрымальніцтве[5]. Паводле версіі следства дзейнасць арганізацыі ў сувязі з універсітэтам імя акадэміка С. Дзем’янчука падаецца як камерцыйная[5]. У 2020 годзе справу закрылі[крыніца?]. Гродзенскім мастаком Суравым была створаная ікона «Яблык спазнання», адна з рэліквій Інстытута. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia