Ігар Міхайлавіч Пашкоў
Ігар Міхайлавіч Пашкоў (нар. 1 лістапада 1969, г. Чашнікі, Віцебская вобласць) — беларускі міліцыянер, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. БіяграфіяНарадзіўся 1 лістапада 1969 года ў г. Чашнікі Віцебскай вобласці[1]. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Гісторыя»; Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія»; палкоўнік міліцыі[1]. Працоўны шлях пачаў настаўнікам гісторыі і геаграфіі Лужкоўскай васьмігадовай школы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці[1]. Праходзіў службу на пасадах інспектара, начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска; на розных пасадах у галоўным упраўленні ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; на кіруючых пасадах у штабе Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З’яўляўся начальнікам штаба Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[1]. У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Купалаўскай акругі № 94. Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[1]. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1]. Сям’яЖанаты, мае дзвюх дачок[1]. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia