Парламенцкія выбары ў Беларусі (2024)
Парламенцкія выбары прайшлі ў Рэспубліцы Беларусь 25 лютага 2024 года[1]. ПерадгісторыяПаводле змененага праз рэферэндум 2022 года артыкула 67 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, «выбары дэпутатаў з’яўляюцца прамымі: дэпутаты выбіраюцца грамадзянамі непасрэдна», а самі выбары «праводзяцца ў адзіны дзень галасавання ў апошнюю нядзелю лютага»[2]. Паводле Канстытуцыі, рашэнне Прэзідэнта пра прызначэнне выбараў павінна быць прынята не пазней чым за тры месяцы да адзінага дня галасавання, гэта значыць не пазней за 23 лістапада 2023 года[3]. Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка адзначыў, што нягледзячы на тое, што Беларусь ідзе да ўвядзення электроннага галасавання на выбарах, падчас электаральнай кампаніі 2024 года яго не будзе[4]. Умовы правядзення16 лютага 2023 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь», які адмяніў парог яўкі выбаршчыкаў, каб выбары ў Палату прадстаўнікоў былі прызнаныя адбыўшыміся; увёў забарону на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня; скарэкціраваў час датэрміновага галасавання[5]. Акрамя гэтага, законам замацавана адмова ад стварэння ўчасткаў для галасавання за мяжой і ўведзены дадатковыя патрабаванні да кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў (ім забараняецца мець грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы і (або) дакументы замежных дзяржаў, якія даюць правы на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю[6]. У 2023 годзе было «зачышчана» палітычнае поле ў краіне: большасць з 15 палітычных партый, якія існавалі раней, была ліквідавана. 22 жніўня 2023 года на паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі была ўстаноўлена сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, якая склала 61.960 выбаршчыкаў[7]. Каляндарны план
Вынікі
Ацэнкі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia