Ігар Паўлавіч Кананчук
Ігар Паўлавіч Кананчук (нар. 14 сакавіка 1962, г. Клімавічы, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. БіяграфіяСкончыў Гомельскі кааператыўны інстытут па спецыяльнасці «Эканоміка гандлю». Працаваў інструктарам па гандлі Слаўгарадскага раённага спажывецкага таварыства; загадчыкам вытворчасці грамадскага харчавання Клiмавiцкага раённага спажывецкага таварыства; старшынёй праўлення Курманаўскага спажывецкага таварыства Мсціслаўскага райспажыўсаюза; намеснікам старшыні праўлення па гандлі, старшынёй праўлення Чавускага райспажыўсаюза Магілёўскай вобласці; старшынёй гарадскога спажывецкага таварыства, дырэктарам гарадскога рознічнага гандлёвага прадпрыемства Касцюковіцкага райспажыўсаюза; дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Касцюковіцкі малочны завод»; дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі малочны камбінат», дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Бабушкина крынка», дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Бабушкина крынка» — кіруючая кампанія холдынга "Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка». З’яўляўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені. Асабістае жыццёЖанаты, мае дачку. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia