Клімавічы
Клі́мавічы[3] (афіц. транс.: Klimavičy) — горад у Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клімавіцкага раёна. За 124 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Орша—Унеча. Звязаны аўтадарогамі з Крычавам, Касцюковічамі, Хоцімскам. Насельніцтва 16 346 чал. (2017)[4]. ГісторыяУпершыню згадана ў XIV ст. у дакуменце звязаным са шляхецкім родам Асмалоўскіх. На пачатку XVII ст. у Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1626 годзе тут заснаваны манастыр дамініканцаў. З 1720 года належалі Бялецкім, з 1758 — Галынскім. З 1772 года, пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі. З 1777 года горад, цэнтр павета, у 1781 годзе атрымалі герб. У 1804 годзе ў Клімавічах знойдзены найбуйнейшы на тэрыторыі Беларусі скарб антычных манет. У 1850-я гады ў горадзе дзейнічала 3 гарбарні, 5 пачатковых навучальных устаноў, бібліятэка, бальніца, аптэка. У 1883 годзе пачала дзейнічаць тытунёвае прадпрыемства, у 1897 — спіртаачышчальнае прадпрыемства. На тракце Орша-Клімавічы-Касцюковічы была паштовая станцыя. У 1883 годзе адкрыта бальніца і аптэка. У 1904 годзе ў горадзе 718 дамоў (18 вуліц, 6 завулкаў, 2 плошчы), 21 дробнае прадпрыемства, бальніца, аптэка, друкарня, фатаграфія, бібліятэка, чытальня, 8 тракціраў і чайных, 9 заезных дамоў, жаночая і мужчынская гімназіі, 4 вучылішчы. Таксама ў пачатку XX ст. у горадзе пачалі працаваць электрастанцыя, кінатэатр, пошта, гасцініца, аптэка, народны дом. У лістападзе 1917 годзе ўстаноўлена савецкая ўлада. З ліпеня 1924 да 1927 года цэнтр Калінінскай акругі. У 1925—1926 гадах выдавалася акруговая газета «Наш працаўнік». З 1927 года цэнтр раёна. У 1929—1930 гадах праз Клімавічы пракладзеная чыгунка. 5 мая 1932 года створаны ветэрынарны тэхнікум. З 10 жніўня 1941 да 28 верасня 1943 гада горад акупіраваны нямецкімі войскамі, якія загубілі каля 800 чалавек. Падчас акупацыі дзейнічала Клімавіцкае камсамольска-маладзёжнае падполле. Насельніцтва
ЭканомікаПрадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Дружба». Культура і адукацыяКлімавіцкі краязнаўчы музей. Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. З 2001 года ў горадзе праводзяць Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». СлавутасціВядомыя асобы
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia