Ігар Паўлавіч Таўтын
Ігар Паўлавіч Таўтын (нар. 11 лютага 1971, Калінкавічы, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяНарадзіўся 11 лютага 1971 года ў г. Калінкавічы Гомельскай вобласці. Скончыў Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». Працаваў загадчыкам Казанскага фельчарска-акушэрскага пункта, медбратам тэрапеўтычнага аддзялення Брагінскай цэнтральнай раённай бальніцы, урачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам аддзялення рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі і анестэзіялогіі, галоўным урачом станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Калінкавіцкага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Калінкавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, галоўным урачом Светлагорскай цэнтральнай раённай бальніцы. Выбіраўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. УзнагародыУзнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia