Ігар Сяргеевіч Пятроўскі
Ігар Сяргеевіч Пятроўскі (29 лістапада 1925, г. Луганск, Украіна — 2005[1]) — беларускі і расійскі рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Татарстана (1957). Заслужаны дзеяч мастацтваў Абхазіі (1990)[2]. БіяграфіяСкончыў Ленінградскі тэатральны інстытут імя А. Астроўскага ў 1953 годзе. У 1953—1983 гадах галоўны рэжысёр абласных тэатраў у гарадах Расіі, Украіны, Прыбалтыкі і інш.[2]: у 1950-я гг. галоўны рэжысёр Казанскага рускага тэатра, у 1960-я — Кішынёўскага рускага тэатра, у 1965 годзе — Львоўскага тэатра Савецкай Арміі, да 1975 года — Прыморскага краявога тэатра драмы[3]. У 1984—1991 мастацкі кіраўнік і дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра[2]. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года. Памёр у 2005 г. Пахаваны на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры. ТворчасцьСярод пастановак у Гродзенскім тэатры: «Шторм» У. Біль-Белацаркоўскага (з Б. Мартынавым), «Выбар» паводле Ю. Бондарава (абедзве 1985), «Апошні наведвальнік» У. Дазорцава, «Школа жонак» Мальера (апошняя з Н. Аранецкай; абедзве 1986), «Князь Навагрудскі» Л. Пракопчыка і Дз. Кальчанкі (1987), «Зоркі на ранішнім небе» А. Галіна (1988), «Далей… далей… далей…» М. Шатрова , «Галоўная роля» Ш. Аджынджала (абедзве 1989), «Чэлядзь» А. дэ Мантона (1990, з А. Тлотавым). Здымаўся ў кіно[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia