Юрый Васільевіч Бондараў
Юрый Васільевіч Бондараў (15 сакавіка 1924, Орск — 29 сакавіка 2020, Масква) — рускі празаік, сцэнарыст і грамадскі дзеяч. У аповесці «Батальёны просяць агню» (1957) і рамане «Гарачы снег» (1969) паказвае Вялікую Айчынную вайну вачамі рускага салдата. Перажыванні рускага чалавека, які прайшоў вайну, паказаны ў раманах «Цішыня» (1962), «Бераг» (1975), «Выбар» (1980). Адзін са стваральнікаў гераічнай кінаэпапеі аб Вялікай Айчыннай вайне «Вызваленне» (1970—1972).
БіяграфіяЮрый Васільевіч Бондараў нарадзіўся 15 сакавіка 1924 года ў горадзе Орск (цяпер Арэнбургскай вобласці) у сям’і Бондарава Васіля Васільевіча (1896—1988), народнага следчага, і Бондаравай Клаўдзіі Іосіфаўны (1900—1978). У 1931 годзе яны пераехалі ў Маскву. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (з жніўня 1942 года), малодшы лейтэнант. Скончыў Чкалаўскае артылерыйскае вучылішча і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1951). Дэбютаваў у друку ў 1949 годзе. Першы зборнік апавяданняў «На вялікай рацэ» выйшаў у 1953 годзе. Аўтар апавяданняў (зборнік «Позна ўвечары», 1962), аповесцяў «Юнацтва камандзіраў» (1956), «Батальёны просяць агню» (1957; тэлесерыял «Батальёны просяць агню» па матывах аповесці, 1985), «Апошнія залпы» (1959; аднайменны фільм, 1961), «Сваякі» (1969), раманаў «Гарачы снег» (1969), «Цішыня» (1962; аднайменны фільм, 1964), «Двое» (працяг рамана «Цішыня»; 1964), «Бераг» (1975; аднайменны фільм, 1984). Аўтар сцэнарыя фільма, знятага паводле рамана «Гарачы снег» (1972). Адзін з аўтараў сцэнарыя кінаэпапеі «Вызваленне» (1970). Дэпутат Савета нацыянальнай ВС СССР 11-га склікання (1984—1989) ад Карачаева-Чаркескай аўтаномнай вобласці. Член ЦК Кампартыі РСФСР (1990—1991). У 1991 годзе падпісаў зварот «Слова да народу». Быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Раман-газета». З 2001 года быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Свет адукацыі — адукацыя ў свеце». ТворыРаманы
АповесціЗборнік апавяданняў
Цыкл мініяцюр
Кнігі літаратурных артыкулаў
Кнігі і літаратура пра Бондарава
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia