Ігар Уладзіміравіч Кароль
Ігар Уладзіміравіч Кароль (18 сакавіка 1944, г. Загорск, Маскоўская вобласць — 18 сакавіка 1989, Мінск) — беларускі архітэктар. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і архітэктараў Уладзіміра і Галіны Каралёў. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. Працаваў старшым архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Мінскпраекце, з 1975 па 1978 г. — у Інстытуце фізічнага планавання ў Гаване (Куба). Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. ТворчасцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): афармленне экспазіцыі БССР на міжнародным кірмашы ў Дзюсельдорфе, ФРГ (1970), ТЭА генплана Гаваны (1978), 90-кватэрны жылы дом па вул. Крапоткіна (1979), падземны гараж па вул. Някрасава (1981), ПДП цэнтра Мінска (1974, 1983), праект архітэктурна-планіровачнай арганізацыі планіровачных зон Мінска (1986). Узнагароды1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе за праект планіроўкі і забудовы цэнтра Мінска (1968, у аўтарскім калектыве). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia