Ігнат Аляксандравіч Здановіч
Ігнат Аляксандравіч Здановіч (1 (13) студзеня 1841, Вільня — 21 снежня 1863 (2 студзеня 1864), Вільня) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 г., публіцыст. БіяграфіяСын Аляксандра Здановіча. Скончыў Віленскую гімназію. У 1858—1862 вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, які скончыў са званнем кандыдата матэматыкі, затым вучыўся ў Берлінскім універсітэце. Збіраў успаміны і звесткі пра філаматаў і філарэтаў, у 1860 годзе ў Парыжы выдаў брашуру «Успамін пра філаматаў і філарэтаў». У лютым 1863 года вярнуўся ў Вільню, далучыўся да паўстанцкай арганізацыі; быў яе касірам. Са жніўня 1863 года паўстанцкі начальнік Вільні. Арыштаваны царскімі ўладамі 26.9.1863 г. Публічна павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні. ![]() Вобраз у мастацтвеЯму прысвечаны раздзел 4 «Снег на шыбеніцах і на твары» ў паэме «Каліноўскі» Максіма Танка. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia