Бернардзінскія могілкі — могілкі ў Вільні, размешчаныя ў гістарычным раёне Зарэчча. Адны з найбольш старажытных і каштоўных у гісторыка-культурным плане некропаляўЛітвы. Комплекс могілак, які ўключае 142 магілы і надмагільных помнікаў, уключаны ў Рэгістр культурных каштоўнасцей Літоўскай Рэспублікі і ахоўваецца дзяржавай як аб’ект нацыянальнага значэння (код 10660)[1]
Гісторыя
Капліца
У пачатку XIX стагоддзя ў Вільні, як і ў іншых еўрапейскіх гарадах, могілкі пачалі выносіць за гарадскую мяжу, а тыя, што існавалі ў цэнтры горада каля храмаў і кляштароў, закрываліся. Падлягалі закрыццю старыя бернардзінскія могілкі, якія дзейнічалі ў XV—XVIII стагоддзях паміж бернардзінскімі касцёламі Святога Францыска, Святой Ганны і Святога Міхаіла.
Могілкавая брама ў класіцыстычным стылі, дэкараваныя сціплымі пілястрамі і завершаная трохвугольным франтонам з трыма каванымі крыжамі, узведзена ў 1820 годзе. На ёй размешчаны надпіс «Non omnis moriar» («Увесь я не памру»).
Да брамы прылягае званіца з трыма званамі[2]. Вядома, што ў час паўстання 1863 года паўстанцы захоўвалі тут зброю. У сутарэннях гэтага будынка хавалі важных гараджан (усяго 49 пахаванняў).
У канцы 1850-х гадоў бернардзінцы пачалі дабівацца пашырэнні могілак.
У 1860 годзе гарадская дума вылучыла суседні пляц, размешчаны на захад ад могілак. Ён быў асвячоны 21 кастрычніка 1861 года, у памяць пра што быў узведезны драўляны крыж.
У XIX стагоддзі пабудаваны трохпавярховы калумбарый. У 1812 годзе, у час нашэсця Напалеона, ён быў разбураны а ўсе целы былі скінуты ў яму каля капліцы і закапаны. Значна пазней, у канцы 1990-х гадоў, адна частка калумбарыя была адрэстаўравана. Гэта адзіны ў Літве помнік падобнага роду.
У другой палове XX стагоддзя могілкі прыйшлі ў запусценне і заняпад. У наш час пры ўдзеле двух фондаў (Літвы і Польшчы) рэалізуецца разлічаная на пяць гадоў праграма рэстаўрацыі могілак. 10 сакавіка2005 года, у час дзяржаўнага візіту ў Літву прэзідэнта Польшчы, Аляксандр Кваснеўскі і Валдас Адамкус адкрылі мемарыяльную табліцу на Бернардзінскіх могілках з надпісам аб тым, што яны бяруць абавязак быць апекунамі рэстаўрацыі могілак[3].
↑Bernadine cemetery(англ.). vilnius-tourism. Vilnius Tourist Information Centre. Праверана 15 снежня 2017.
↑Marek Jerzy Minakowski. Wilno, cm. Bernardyński(польск.). Wielka genealogia Minakowskiego. Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne. Праверана 15 снежня 2017.