Ізаляцыя (прадпрыемства)
Адкрытае акцыянернае таварыства «Ізаляцыя» — прадпрыемства Беларусі па вытворчасці мяккіх дахавых матэрыялаў і гідраізаляцыйных матэрыялаў. ГісторыяУ 1991 годзе Міністэрствам дарожнага будаўніцтва было прынята рашэнне будаўніцтва завода па вытворчасці гідраізаляцыйных матэрыялаў[1]. У 1994 годзе пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю завод «Гідрашклоізол» з тэхналагічнай лініяй магутнасцю 400 тыс. м² за год. У снежні 1996 годзе завод пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства з узросшай магутнасцю да 1,5 млн. м² за год. У 1998 годзе завод выпусціў 1,45 млн м² гідрашклоізолу. 14 лютага 2000 года Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт зарэгістраваў ААТ «Ізаляцыя». Перайменаванне прадпрыемства спатрэбілася ў сувязі з адыходам ад старых вытворчых тэхналогій — гідрашклоізолу[1]. У 2000 годзе было ўведзена ў эксплуатацыю тэхналагічнае абсталяванне па вытворчасці пліткі дахавай бітумна-палімернай ці гнуткай чарапіцы[1]. У 2006 годзе прадпрыемства асвоіла вытворчасць «Эмульсій бітумных катыённых дарожных», якія знаходзяць ужыванне ў якасці звязальнага матэрыялу пры будаўніцтве, рэканструкцыі і рамонце дарожных пакрыццяў[1]. У верасні 2011 года з уводам у эксплуатацыю новай лініі вытворчыя магутнасці заводу істотна павялічыліся і дазволілі выпускаць больш за 7 млн м2 за год.[2] 27 жніўня 2019 года Брэсцкі аблвыканкам прадаў ПУПАК «Вангранд» 25,16% сваіх акцый з умовай, што апошні інвестуе ў прадпрыемства на працягу 2 гадоў не меней 3,5 млн беларускіх рублёў для папаўнення пазазвароткавых сродкаў.[3]. Дырэктары
Літаратура
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia