Ізалінія

Ізалінія, або лінія ўзроўню (функцыі) (стар.-грэч.: ισος — «роўны») — умоўнае абазначэнне на карце, чарцяжы, схемы або графіку, якое прадстаўляе сабой лінію, у кожнай кропцы якой вымяраная велічыня захоўвае аднолькавае значэнне. Ізалініі — спосаб прадстаўлення скалярнай функцыі ад двух зменных на плоскасці.

Віды ізаліній

  • Ізатэрма — ізалінія аднолькавых тэмператур;
  • Ізахора — ізалінія аднолькавых аб'ёмаў;
  • Ізабара — ізалінія аднолькавага ціску;
  • Ізакванта — ізалінія аднолькавага аб'ёму вытворчасці прадукту ў залежнасці ад фактараў вытворчасці

Бергштрых

  • Бергштрых — кароткая рыска, якая ставіцца на тапаграфічнай карце перпендыкулярна гарызанталям і паказвае кірунак паніжэння рэльефу. Ён паніжаецца ў напрамку, супрацьлеглым месцу злучэння бергштрыха і гарызанталі.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya