Ізяслаў Рыгоравіч Катляроў
Ізясла́ў Рыго́равіч Катляро́ў (нар. 21 лістапада 1938, Чавусы, Магілеўская вобласць) — беларускі паэт, журналіст. Сябра СП СССР (1990). БіяграфіяНарадзіўся 21 лістапада 1938 года ў Чавусах у рабочай сям’і. Дзяцінства і юнацтва правёў у Магілёве. Пасля заканчэння сямі класаў працаваў на Магілёўскай абутковай фабрыцы (1955—1960), адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. З 1960 года — рабочы геадэзічнай канторы Мінгарвыканкама. Скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1966). У 1962—1966 гадах — літсупрацоўнік газеты лётчыкаў грамадзянскай авіяцыі «Западная трасса» (Мінск). З 1966 года жыве і працуе ў Светлагорску. Карэспандэнт, адказны сакратар, з 1979 года — намеснік рэдактара светлагорскай раённай газеты «Агні камунізму». Потым — дырэктар карціннай галерэі «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава. ТворчасцьДрукуецца з 1957 года. Першы твор апублікаваў у 1956 годзе. Аўтар зборнікаў вершаў «Мой ровесник» (1975), «Конфетное дерево» (1980), «Друзья мои — свидетели мои» (1981), «Здесь, на трепетной земле» (1989)[1]. УзнагародыУзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры РБ «За асабісты ўнёсак у развіццё культуры Беларусі», ганаровымі граматамі Рэспубліканскага камітэта па друку, Міністэрства культуры РБ, Гомельскага аблвыканкаму і іншымі. У 2001 годзе прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Светлагорск. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia