Ізідар Герасімавіч Нісневіч
Ізідар Герасімавіч Нісневіч (21 снежня 1914, Мінск — 25 кастрычніка 1977) — беларускі музыказнавец, музычны крытык. Брат С. Г. Нісневіч. БіяграфіяСкончыў у 1938 годзе ў Беларускую кансерваторыю, выкладаў у 1938—1940 гадах у ёй. З 1946 года намеснік мастацкага кіраўніка Беларускай філармоніі, выкладчык Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, у 1963—1977 гадах лектар Саюза кампазітараў Беларусі. Член Беларускага саюза кампазітараў з 1946 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года. Навуковая дзейнасцьАсноўныя працы па пытаннях нацыянальнай кампазітарскай творчасці, выканальніцтва, суадносін беларускай паэзіі і музыкі. Аўтар сцэнарыяў навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, у т.л. «Партытура жыцця» (1968, пра Я. Цікоцкага), «Мой сябар Ака Джураеў» (1969), «Песня нашай памяці» (1975, з Б. Бур’янам). Творы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia