У 2000 годзе Беларускай Акадэміі музыкі быў прысвоены статус вядучага ВНУ нацыянальнай сістэмы адукацыі ў вобласці музычнага мастацтва.
Будынак
Корпус на рагу вуліц Чычэрына і Камуністычнай
Будынак акадэміі музыкі ўзведзены ў 1958 годзе з цэглы па праеце архітэктара Рамана Гегарта. Чатырохпавярховы, складанай канфігурацыі ў плане, сіметрычны аб’ём. Галоўны фасад з парадным уваходам вылучаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Бакавыя крылы Г-падобныя ў плане. Аконныя праёмы прамавугольныя і арачныя. Сцяна паміж 2-м і 3-м паверхамі падзелена карнізам на 2 ярусы, якія апрацаваны пілястрамі, завершаны антаблементам. Ніжні ярус дэкарыраваны рустам. У цэнтры будынка на галоўнай восі — парадны вестыбюль, фае і канцэртная зала на 800 месцаў, у бакавых крылах размешчаны класы, аўдыторыі, кабінеты. У архітэктуры будынка выкарыстаны элементы класіцызму[1].
Структура ВНУ
Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Анатоль Багатыроў — кампазітар, заснавальнік сучаснай беларускай кампазітарскай школы, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, народны артыст Беларусі