Ілары Барашка
Ілары (Іларыён Мацвеевіч) Барашка (25 ліпеня 1905, Мінск — 3 чэрвеня 1968, Масква) — беларускі савецкі празаік, перакладчык[1]. Біяграфія![]() У 1930 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1938 годзе — кінаакадэмію ў Маскве. Працаваў у перыядычным друку, на кінастудыі «Савецкая Беларусь» (1932—1936). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны ў міністэрствах культуры СССР і РСФСР. ТворчасцьАўтар празаічных зборнікаў «У прасторы» (1926), «Камунары», «На розныя тэмы» (абодва 1931), «Блізкія далі» (1959), аповесці «Рыгор Галота» (1929), вершаванага нарысу «Асінстан» (1931), сцэнараў фільмаў «Дняпро ў агні» (сумесна з Р. Кобецам), 1937, «Якуб Колас — народны паэт Беларусі», «Георгій Скарына» (1963) і іншых[1]. Пераклаў з беларускай мовы шэраг драматургічных твораў, у прыватнасці, п’есу А. І. Маўзона «Канстанцін Заслонаў». ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia