Канстанцін Заслонаў (п’еса)
Канстанцін Заслонаў — п'еса, напісаная А. Маўзонам і прысвечаная легендарнаму беларускаму партызану Канстанціну Заслонаву. П'еса была пастаўлена ў многіх гарадах СССР, у тым ліку ў Купалаўскім тэатры Мінска і на сцэне Свярдлоўскага драматычнага тэатра[1][2]. Па п'есе ў 1949 годзе быў зняты аднайменны фільм, які паглядзелі ў 1949 годзе 17,9 млн гледачоў, у выніку чаго ён заняў 2-е месца ў пракаце. Фільм атрымаў Сталінскую прэмію III ступені ў 1950 годзе[3]. На рускую мову п'есу перакладаў Ілары Барашка. Ролі
МузыкаДля пастаноўкі спектакля 1967 года ў тэатры імя Я. Купалы музыку напісаў Дзмітрый Смольскі. УзнагародыСпектакль у пастаноўцы Канстанціна Саннікава 1947 года атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР 1948 года. Асташкаўскі народны тэатр стаў у 1973 годзе лаўрэатам Усерасійскага агляду самадзейных творчых калектываў у Разані з п'есай «Канстанцін Заслонаў»[6] Цікавыя фактыСаламон Міхайлавіч Міхоэлс памёр у Мінску, куды ён прыехаў спецыяльна на прэм'еру спектакля «Канстанцін Заслонаў», намінаванага на Дзяржпрэмію і оперы «Алеся»[7][8] Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia